Камчатка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камчацкі паўвостраў)
Камчатка
руск.: Камчатка
Тапаграфія Камчаткі
Тапаграфія Камчаткі
57° пн. ш. 160° у. д.HGЯO
АкваторыіАхоцкае мора, Берынгава мора, Ціхі акіян
Плошча270 000 км²
Найвышэйшы пункт4 835[1] м
Краіна
РэгіёнКамчацкі край
Камчатка (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Камчатка
Камчатка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камчатка — паўвостраў у паўночна-ўсходняй частцы мацерыка Еўразія на тэрыторыі Расіі.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Абмываецца на захадзе Ахоцкім морам, на ўсходзе — Ціхім акіянам і Берынгавым морам. Плошча 370 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км. Злучаецца з мацерыком вузкім (да 93 км) перашыйкам — Парапольскім долам. Найбольшая шырыня (да 440 км) — на шыраце мыса Краноцкага.

Агульная плошча паўвострава — 472,3 тыс. км².

Усходні бераг моцна парэзаны, утварае залівы (Краноцкі, Камчацкі, Азярной, Карагінскі, Корфа) і бухты (Авачынская, Карага, Асора і інш.). Далёка ў мора выступаюць скалістыя паўастравы — Шыпунскі, Краноцкі, Камчацкі, Азярной. Заходні бераг парэзаны слаба.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Ключаўская Сопка

У сярэдняй частцы Камчатку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад перасякаюць хрыбты Сярэдзінны (вышыня 3621 м, вулкан Ічынская Сопка) і Усходні (вышыня да 2485 м). Паміж імі Цэнтральнакамчацкая нізіна. На захадзе размяшчаецца Заходне-Камчацкая нізіна, на ўсходзе — платопадобнае ўзвышша з конусамі патухлых і дзеючых вулканаў. Усяго на Камчатцы больш за 160 вулканаў, з якіх дзейнічае 28 (найвышэйшы Ключаўская Сопка). Іншыя вулканы: Авачынская Сопка. Ёсць шмат гейзераў і мінеральных крыніц. Камчатка складзена пераважна з верхнемезазойскіх і кайназойскіх асадкавых і эфузіўных адкладаў. Карысныя выкапні: пемза, слюда, сера, вугаль, будаўнічыя матэрыялы, ртуць, нафта.

Клімат марскі мусонны на ўзбярэжжы, унутры кантынентальны. Сярэдняя тэмпература жніўня 12 °C, лютага −13 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. Сучаснае зледзяненне (плошча 874 км²), больш за 400 ледавікоў. Найбуйнейшыя рэкі: Камчатка, Авача, Вялікая і інш., паўнаводныя. Шмат азёр у кратарах (Хангар і інш.) і кальдэрах (Краноцкае, Курыльскае і інш.).

На поўначы Камчаткі распаўсюджана мохавая тундра. У цэнтральнай частцы паўвострава і на ўсходзе — тайга (даурская лістоўніца, саянская елка, піхта і інш.). На ўзвышшах зараснікі каменнай бярозы, на схілах гор кедравы сланік. У паніжэннях высакатраўе. На захадзе шмат балот. Прамысловыя звяры: собаль, ліс, выдра.

Вядзецца лоўля ціхаакіянскага селядца, кеты, гарбушы, камчацкага краба. Развіваецца геатэрмальная энергетыка.

На Камчатцы створаны Краноцкі біясферны запаведнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1737—41 п-аў Камчатка даследаваў Сцяпан Крашаніннікаў. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшы горад Петрапаўлаўск-Камчацкі. Карэнныя народы — іцельмены, камчадалы, каракі, эвены.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]