Горад Камянец
| Горад
Камянец
Царква Св. Сімеона
|
||||||||||||||||||||
Камяне́ц — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. У 39 км ад Брэста, у 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Камянюкі. Насельніцтва 8,6 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Заснаваны валынскім князем Уладзімірам Васількавічам у 1276 г. Было закладзена паселішча, умацаванае ровам і валам, з 30-метровай вежай (Гл.далей: Камянецкая вежа). У 1289 г. Камянец разбураны драгічынскім князем Юрыем Львовічам. З 1366 г. у ВКЛ, належаў князям Кейстуту, Вітаўту, Янушу Мазавецкаму, Ягайле. У 1376 г. спалены крыжакамі. З 1413 г. цэнтр павета. У 1503 г., магчыма, атрымаў магдэбургскае права, меў герб. У 17—18 ст. пабудаваны замкава-палацавы комплекс, дзейнічала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У 1795—1940 гг. зваўся Камянец-Літоўскі. З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. у БССР. З 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Культура [правіць]
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа».
Славутасці [правіць]
- Камянецкая вежа
- Камянецкая Сімяонаўская царква (1912—1914)