Камянецкая вежа
| Данжон | |
|
Камянецкая вежа
Камянецкі стоўп Белая вежа |
|
| Белая Вежа | |
| Краіна | Беларусь |
| Вобласць | Брэсцкая вобласць |
| Тып будынка | Данжон |
| Архітэктурны стыль | раманскі, з элементамі готыкі |
| Заснавальнік | Алекса |
| Будаўніцтва | 1271—1288 гады |
|
|
|
| Камянецкая вежа на Вікісховішчы | |
Камянецкая вежа, Белая вежа, Камянецкі стоўп — найбольш добра захаваная абарончая вежа валынскага тыпу[1][2] і адначасова самая высокая (каля 31 метра). Пабудавана ў 1271—1288 гадах. Помнік раманскага стылю з элементамі ранняй готыкі. Знаходзіцца ў горадзе Камянец (Брэсцкая вобласць, Беларусь).
Вежа з'яўляецца мемарыялам, з 1960 года тут размяшчаецца філіял Брэсцкага абласнога музея.
Часам памылкова завецца «Белай Вежай»[3].
Змест |
[правіць] Гісторыя
Пабудаваная ў 1271—1288 гг на левым беразе р. Лясная. Адносіцца да вежаў-данжонаў. Адзіная вежа такога тыпу, што захавалася на Беларусі да нашага часу. Помнік архітэктуры раманскага стылю з элементамі готыкі.
[правіць] Архітэктура
Вежа круглая ў плане, дыяметрам 13,6 м пры таўшчыні сцен 2,5 м, вышыня яе 29,4 м. Падмуркі і сцены выкладзены з брусковай цэглы. Вежа мае пяць ярусаў (паверхаў), злучаных лесвіцамі, на якіх можна было размясціць значную колькасць воінаў. Маючы выключна абарончае прызначэнне, Камянецкая вежа пазбаўлена якіх-небудзь архітэктурных упрыгажэнняў.
Вежы аналагічнага характару і прызначэння былі пабудаваны ў XIII ст. ў Полацку, Тураве, Новагародку, на тэрыторыі Старога замку ў Гродне, на замчышчы старажытнага Берэсця.
[правіць] Галерэя
- Камянецкая вежа на выявах XIX — XX стагоддзяў
Зноскі
- ↑ Ранее башня зачастую определялась как донжон, но современные авторы отвергают такое определение, так как башня не выполняла функции постоянного жилья.
См. Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры // Гістарычны альманах. — Т. 5. — 2001. — С. 54-67. (бел.)
Шаблон:Книга:ВКЛЭ1 - ↑ А. Кушнявевич предлагает классифицировать башни волынского типа как бергфриды. См. Кушнярэвіч А. М. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ // Беларускі гістарычны часопіс. — № 12. — 2005. — С. 36. (бел.)
- ↑ Камянецкая вежа.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камянецкая вежа- «Камянецкая вежа» — Сайт музея «Камянецкая вежа»
- «З гісторыі Камянецкай вежы» — Помнікі архітэктуры Беларусі
- Камянецкая вежа на сайце "Каменец и окрестности" (руск.)
| Гэта пачатак артыкулу пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Брэсцкай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |