Камяні спатыкнення

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Stolperstein Berlin Budapester Str.jpg
Відэа

Камяні спатыкнення (ням.: Stolpersteine) — праект нямецкага мастака Гюнтэра Дэмніга (англ.). Гэты мемарыял павінен нагадваць людзям пра лёсы ахвяр нацызму, пра тых, хто быў забіты, сасланы ці вымушаны пайсці на самагубства.

Большая частка камянёў усталявана ў памяць яўрэйскіх ахвяр нацызму. Іншыя камяні ўсталяваны ў памяць цыган, Сведак Іеговы, гомасексуалаў, левых, удзельнікаў Руху Супраціўлення і інш.

Гюнтэр Дэмніг

Камянямі спатыкнення з'яўляюцца кубічныя бетонныя камяні з бокам 10 см, акаваныя лістамі латуні з надпісамі. Яны ўбудаваны ў маставыя ці тратуары перад былымі дамамі ахвяр нацызму. На латуневай пласціне выгравіравана імя, год нараджэння, год і месца смерці чалавека.

Сама ідэя нарадзілася ў мастака ў 1993 годзе, у 1994 ён прадставіў яе на выстаўцы ў Кёльне.

Да кастрычніка 2008 года Гюнтэр Дэмніг паставіў каля 17 000 камянёў прыкладна ў 350 гарадах і муніцыпалітэтах Германіі, Аўстрыі і іншых еўрапейскіх краін. З камянямі павінны захоўвацца ўспаміны пра пераследы нацысцкай эпохі. Яны падахвочваюць прахожага спыніцца і прачытаць напісанае.

Кошт аднаго каменя складае 95 еўра[1][2]. Праца здзяйсняецца ўручную. Выдаткі на праект пакрываюцца за кошт дабрачынных збораў і ахвяраванняў.

Зноскі

  1. Kirsten Grieshaber, «Plaques for Nazi Victims Offer a Personal Impact» The New York Times (Nov. 29, 2003) Retrieved June 14, 2010
  2. Kirsten Grieshaber, «German Artist Gunter Demnig Revives Names of Holocaust Victims» Associated Press article. Retrieved July 15, 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.