Каміла, герцагіня Корнуальская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар
англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor
Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар
2012
Coat of Arms of Camilla, Duchess of Cornwall.svg
Прынцэса Уэльская, герцагіня Корнуальская, герцагіня Ротсейская
з 9 красавіка 2005 год
Папярэднік: Дыяна Спенсер
 
Нараджэнне: 17 ліпеня 1947({{padleft:1947|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (67 гадоў)
Лондан, Вялікабрытанія
Бацька: Брус Шанд
Муж: 1. Эндру Паркер-Боўлз
2. Чарльз, прынц Уэльскі
Дзеці: Том Паркер-Боўлз і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз)
 
Узнагароды:
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Шаблон:Ордэн Елізаветы II 2 класа Шаблон:Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II
Шаблон:Кампаньён ордэна Зоркі Меланезіі

Каміла Размары Маўнтбетэн-Віндзар (англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor); 17 ліпеня 1947, Лондан) — прынцэса Уэльская, другая жонка (з 9 красавіка 2005) Чарльза, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Народжаная Шанд (англ.: Camilla Shand). З дваранскага роду, дачка Бруса Шанда, маці — народжаная К'юбіт. Каміла быў у блізкіх адносінах з прынцам Чарльзам яшчэ напачатку 1970-х, аднак яе кандыдатура як нявесты не задаволіла яго бацькоў. З 1973 па 2005 была вядомая як Каміла Паркер-Боўлз (англ.: Camilla Parker-Bowles, прозвішча па першым мужу Эндру Паркер-Боўлзу, з якім яна развялася ў 1995). Адносіны з Чарльзам пасля яго шлюбу з Дыянай Спенсер у 1980-я гады аднавіліся, што стала адной з прычын крушэння саюза прынца і прынцэсы Уэльскай.

Чарльз і Каміла ажаніліся ў 2005 г., праз 9 і 10 гадоў адпаведна пасля разводу са сваімі першымі сужэнцамі (да таго часу Дыяны не было ў жывых, яна загінула ў 1997 г.; першы муж Камілы Эндру жыве і цяпер). Цырымонія шлюбу Чарльза і Камілы была пазбаўлена пышнасці і размаху. У лютым 2005 іх шлюб быў зарэгістраваны ў муніцыпальным дэпартаменце Віндзара. Каралева пры гэтым не прысутнічала. Момантам замірэння для адносін у каралеўскай сям'і стала царкоўнае блаславенне, атрыманае сужэнцамі ў царкве Св. Георга Віндзорскага замка ад архібіскупа Кентэрберыйскага. Самы доўгі раман у гісторыі брытанскай манархіі атрымаў шчаслівы канец.[1]

Каміла мае ўсе тытулы, якія адпавядаюць тытулам мужа, якія ён атрымаў пры нараджэнні (герцагіня Корнуальская англ.: Duchess of Cornwall — у Англіі і Ротсейская англ.: Duchess of Rothesay — у Шатландыі, і інш.).

У герцагіні Корнуальскай двое дзяцей ад першага шлюбу з Эндру Паркер-Боўлзам — Том Паркер-Боўлз (нар. 1974) і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз) (нар. 1978). У Камілы пяцёра ўнукаў: Лола (нар. 2007) і Фрэдзі (28 лютага 2010) - дзеці Тома; Эліза (16 студзеня 2008), блізняты Гус і Луіс (30 снежня 2009) - дзеці Лоры.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ал. А. Громыко. Великобритания эпохи реформ — М., 2007.
  2. Queen's Printer (9 April 2012). The Duchess of Cornwall appointed to the Royal Victorian Order. Прэс-рэліз. Праверана 9 April 2012.
  3. Diamond Jubilee: Charles and Camilla on Papua New Guinea tour , BBC (3 November 2012).

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]