Каміль Нікаля Фламарыён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Каміль Нікаля Фламарыён (фр.: Camille Nicola Flammarion, 26 лютага 1842 - 3 чэрвеня 1925) — французскі астраном, вядомы папулярызатар астраноміі.
[правіць] Біяграфія
Вышэйшай адукацыі не атрымаў. З 1858 па 1862 вывучаў астраномію ў Парыжскай абсерваторыі (дзе працаваў вылічальнікам), з 1862 па 1866 працаваў пры Бюро даўгаты, у 1876-1882 быў супрацоўнікам Парыжскай абсерваторыі. Быў рэдактарам навуковага аддзела часопісаў «Cosmos», «Siecle», «Magasin pittoresque».
