Каміль Стох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каміл Стох)
Скакун з трампліна
Каміль Стох
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя польск.: Kamil Stoch
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Дата нараджэння 25 мая 1987(1987-05-25) (36 гадоў)
Месца нараджэння Закапанэ, Польшча
Клуб Сцяг Польшчы WKS ZAKOPANE
Рост 173 см
Вага 52 кг
Чэмпіянат свету 1 + 1×3
Дебют у Кубку свету 17 студзеня 2004
Перамог у Кубку свету 9
Найлепшая пазіцыя па выніках сезона 3 (2012/2013)
Турнэ чатырох трамплінаў 4 (2012/2013)
Пазіцыі на подыуме 1 2 3
Індывідуальныя 9 6 5
Камандныя 0 2 4
Медалі
Апошняе абнаўленне: 7.01.2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каміль Віктар Стох (польск.: Kamil Wiktor Stoch; нар. 25 мая 1987, Закапанэ, Польшча) — польскі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2013 года, Двухразовы чэмпіён алімпійскіх гульняў 2014 года, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў.

У Кубку свету Стох дэбютаваў у 2004 годзе. У сакавіку 2009 года заняў другое месца на этапе Кубка свету ў камандных спаборніцтвах. 23 студзеня 2011 г у Закапанэ першы раз выйграў этап Кубка свету ў асабістых спаборніцтвах. Лепшым вынікам Стоха ў выніковым агульным заліку Кубка свету з'яўляецца 3-е месца ў сезоне 2012/2013.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне стаў 5-м у камандзе, 16- м на нармальным трампліне і 26-м на вялікім трампліне. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: 6-е месца ў камандзе, 27-е месца на нармальным трампліне і 14-е месца на вялікім трампліне.

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў італьянскім Валь-дзі-Ф'еме на вялікім трампліне (HS134) Стох заваяваў першы асабісты залаты медаль.

Вынікі ў Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]