Канада, мова
| канада | |
| Саманазва: |
ಕನ್ನಡ |
|---|---|
| Краіны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
38 млн. |
| Рэйтынг: |
27 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
|
|
| Пісьменнасць: |
канада |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
kn |
| ISO 639-2: |
kan |
| ISO 639-3: |
kan |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Канада (саманазв. ಕನ್ನಡ) — дравідыйская мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, галоўным чынам у штаце Карнатака. Родная мова народа канада. Адна з афіцыйных моў Індыі.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Лічыцца, што канада вылучылася з агульнай старажытнай дравідыйскай мовы ўжо ў 1 тысячагоддзі да н. э., але найстаражытнейшы твор "Раштракута" быў напісаны ўжо ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. Старажытная пісьмовая мова канада развівалася да XIII ст. На ёй былі напісаны многія помнікі джайнісцкай літаратуры.
У XIII - XVIII стст. развівалася так званая сярэднеканадская мова, на якой пісалася рэлігійная і свецкая паэзія, а таксама празаічныя творы.
Пасля заваявання тэрыторыі сучаснага штата Карнатака Вялікабрытаніяй развіццё мовы канада на некаторы час спынілася. У XIX ст. была распрацавана новаканадская мова на аснове арыгінальнай графікі і размоўных дыялектаў.
Дыялекты [правіць]
Вылучаецца 4 групы дыялектаў - паўднёвая, мангалорская, паўночны і паўночна-ўсходні. Існуюць дробныя гаворкі, характэрныя для прадстаўнікоў пэўных каст і сацыяльных пластоў.
Пісьмовасць [правіць]
Першае складовае пісьмо сфарміравалася на аснове старажытнаіндыйскай пісьмовасці брахмі. З развіццём літаратуры кожны знак пачаў атаясамляцца з пэўным гукам. Найчасцей карыстаюцца алфавітам з 49 знакаў, хаця на самой справе іх значна болей.