Канадскі Арктычны архіпелаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канадскі Арктычны архіпелаг
Паўночнае ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі — фіёрд Сэм-Форд
Паўночнае ўзбярэжжа Бафінавай Зямлі — фіёрд Сэм-Форд
Характарыстыкі
Найвышэйшы пункт2 616 м
Насельніцтва13 233 чал.
Размяшчэнне
75°00′ пн. ш. 90°00′ з. д.HGЯO
Краіна
Канадскі Арктычны архіпелаг (Канада)
Канадскі Арктычны архіпелаг
Канадскі Арктычны архіпелаг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта Канадскага Арктычнага архіпелага
Пік Барбо (2616 метраў) — найвышэйшая вяршыня вострава Элсмір, архіпелага і тэрыторыі Нунавут

Канадскі Арктычны архіпелаг (англ.: Canadian Arctic Archipelago, фр.: Archipel arctique canadien, у Канадзе яго часам завуць проста Арктычны архіпелаг) — адзін з найбуйнейшых у свеце (больш за 1,4 млн км²) архіпелагаў, размешчаны на поўнач ад мацерыковай Канады.

Большасць тэрыторыі астравоў займае тэрыторыя Нунавут, невялікую частку — Паўночна-заходнія тэрыторыі.

Астравы ляжаць у басейне Паўночнага Ледавітага акіяна, толькі паўднёва-ўсходняя частка знаходзіцца ў Атлантычным акіяне.

Тры востравы архіпелага (Бафінава Зямля, Вікторыя і Элсмір) уваходзяць у дзясятку самых буйных астравоў свету паводле тэрыторыі. З дзесяці найбуйнейшых канадскіх астравоў дзевяць уваходзяць у склад Арктычнага архіпелага. Усяго ў ім налічваецца 36 563 астравы, з якіх 15 маюць плошчу больш за 10 тыс. км².

Клімат астравоў вельмі суровы, арктычны, нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі займае тундра, а ўзвышшы займае арктычная пустыня. Вельмі рэдка сустракаюцца хмызнякі.

Большасць астравоў незаселена, населеныя пункты — або эскімоскія пасёлкі, або ваенныя базы, або навуковыя станцыі. Усяго насельніцтва складае каля 14 тысяч чалавек.

Найвышэйшы пункт архіпелага — пік Барбо (2616 м над узроўнем мора).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]