Канал Кенет — Эйван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Акведук праз канал у Эйванкліфе.

Канал Кенет-Эйван (англ.: Kennet and Avon Canal) — водны канал у паўднёвай Англіі.

Даўжыня — 140 км, на канале пабудавана 105 шлюзаў. Кенет-Эйван злучае сістэмы рэк Эйвана, які ўпадае ў Брыстальскі заліў, і Кенета, прытоку Тэмзы. Максімальная вышыня канала над узроўнем мора — 140 м. Канал пабудаваны паміж гарадамі Бат (Сомерсет) і Ньюберы (Беркшыр). Ад Бата да Брысталя шлях праходзіць па рацэ Эйван, а ад Ньюберы да Редзінга па рацэ Кенет.

Будаўніцтва канала праходзіла ў 17941810 гг. У 1950-я гады канал планавалася зачыніць, але з 1960-х гг стаў ізноў шырока выкарыстоўвацца.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.