Кананізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кананіза́цыя (ад грэч.: κανονίζω — рэгуляваць, вызначаць, узаконьваць) — у каталіцкай і праваслаўнай Цэрквах — працэс прылічэння каго-небудзь да ліку святых. Прылічэнне да ліку святых азначае, што Царква сведчыць пра блізкасць гэтых людзей да Бога і моліцца ім, як сваім заступнікам.

Праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

У практыцы праваслаўных Цэркваў органам, які мае паўнамоцтвы кананізаваць тую ці іншую асобу ў ліку святых, з'яўляецца звычайна вышэйшы заканадаўчы орган дадзенай паместнай Царквы, гэта значыць Памесны сабор або Сінод.

Каталіцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па правілах каталіцкай царквы, працэс прылічэння да ліку святых звычайна пачынаецца не раней, чым праз пяць гадоў пасля смерці чалавека. Нароўні з кананізацыяй адрозніваюць таксама беатыфікацыю — прылічэнне да ліку блажэнных. Размежаванне паміж беатыфікацыяй і кананізацыяй было ўведзена ў 1642 годзе Папам Рымскім Урбанам VIII.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]