Кананічная квантавая гравітацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі
Стандартная мадэль

Кананічная квантавая гравітацыя — тэорыя, мэтай якой з'яўляецца пабудова квантавай тэорыі гравітацыйнага поля шляхам кананічнага квантавання гамільтанавай фармулёўкі агульнай тэорыі адноснасці. Аснову гэтай тэорыі заклаў амерыканскі фізік-тэарэтык Брайс Дэвіт. У 1967 годзе ён апублікаваў серыю з трох асноватворных работ дадзенага кірунку на аснове папярэдніх пошукаў Пітэра Бергмана, прымяніўшы так званыя кананічныя метады квантавання для гамільтанавых сістэм з сувязямі. Дадзены падыход, вынайдзены Полем Дзіракам, дазваляе квантаваць сістэмы з калібравальнай сіметрыяй шляхам фіксацыі каліброўкі. Новыя падыходы, заснаваныя часткова на працы Дэвіта і Дзірака, уключаюць метад Хартл — Хокінга, злічэнне Рэджэ, ураўненне Уілера — Дэвіта і петлявую квантавую гравітацыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • B. DeWitt. Quantum theory of gravity I // Physical Review 160, 1113—1148 (1967).
  • B. DeWitt. Quantum theory of gravity II: the manifestly covariant theory // Physical Review 162, 1195—1239 (1967).
  • B. DeWitt. Quantum theory of gravity III: application of the covariant theory // Physical Review 162, 1239—1256 (1967).
  • Систематическое изложение:
    Девитт Б. С. Динамическая теория групп и полей: Пер. с англ. / Под ред. Г. А. Вилковыского. — м: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит. — 1987. — 288 с.
    Также репринтное переиздание: Череповец: Меркурий-ПРЕСС, 2000. ISBN 5-11-480064-7.
  • Гитман Д. М., Тютин И. В. Каноническое квантование систем со связями. — М.: Наука, 1986.