Кангрэгацыя евангелізацыі народаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кангрэгацыя евангелізацыі народаў (лац.: Congregatio pro Gentium Evangelizatione) — адна з дзевяці кангрэгацый Рымскай курыі, займаецца пытаннямі евангелізацыі і місіянерства.

Узначальвае кангрэгацыю кардынал-прэфект кардынал Фернанда Філоні, сакратар — Савіа Хон Тай-Фай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак кангрэгацыі па распаўсюджанні веры ў Рыме

Напачатку XVI стагоддзя былі прадпрынятыя першыя спробы стварыць пры Рымскай курыі арганізацыю, якая б займалася місіянерскай дзейнасцю, галоўным чынам у Амерыцы і Афрыцы. У 1568 з гэтай мэтай Святым Прастолам была створана Камісія Кардыналаў. 22 чэрвеня 1622 булай Inscrutabili divinae providentiae Папы Рыгора XV была створана Кангрэгацыя прапаганды веры (Sacra Congregatio de Propaganda Fide).

Задачамі Кангрэгацыі была падрыхтоўка місіянераў, забеспячэнне місій духоўнай літаратурай, процідзеянне выкарыстанню хрысціянскай місіі ў палітычных мэтах. Пазней Кангрэгацыі прапаганды веры быў падпарадкаваны Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт, прызначаны для навучання будучых місіянераў.

У 1862 годзе ў рамках кангрэгацыі была ўтворана Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, якая з 1917 стала самастойнай курыяльнай кангрэгацыяй.

У 1988 годзе Папа Ян Павел II пераўтварыў Кангрэгацыю прапаганды веры ў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў (апостальская канстытуцыя Pastor Bonus).

Структура і абавязкі[правіць | правіць зыходнік]

Задачы кангрэгацыі — каардынацыя місіянерскай дзейнасці, садзейнічанне ў падрыхтоўцы мясцовага кліру. На місіянерскіх тэрыторыях толькі ёй належыць права ствараць місіянерскія царкоўныя структуры, ёй падпарадкоўваюцца ўсе місіянерскія манаскія ордэны і кангрэгацыі.

У склад кангрэгацыі ўваходзяць Камісія па пераглядзе сінодаў, статутаў біскупскіх канферэнцый, канстытуцый місіянерскіх таварыстваў апостальскага жыцця і статутаў семінарый; Папская калекта для Афрыкі, якая арганізуе збор ахвяраванняў; Папская місія па распаўсюджанні веры і іншыя арганізацыі.

Кардыналы-прэфекты з 1622 года[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымская Курыя

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.