Кандэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кандэла
Названа ад свечка
Папярэднік candlepower[d]
Абазначэнне адзінкі cd[1][2][…], кд і kd
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 кандэла
Фізічная велічыня luminous intensity[d][2][3], conventional retinal illuminance[d] і natural pupil luminance[d]

Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср. Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах.

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць.

Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год уведзеная адзінка сілы святла «міжнародная Свечка». Роўная сіле святла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускай светлавы паток у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны ў цялесным вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Свечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 года (у СССР з 1925 года) па 1948 год.
  • 1948 год новая Свечка замяніла міжнародную Свечку.
  • 1967 год замест «новая Свечка» уведзена сучасная назва Кандэла.[4]

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Сіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла святла тыпавых крыніц:

Крыніца Магутнасць, Вт Прыкладная сіла святла, кд
Свечка 1
Сучасная (2006 г) лямпа напальвання 100 100
Звычайны святладыёд 0.015 0.001
Звышяркі святладыёд 0.06 3
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа 20 100

Кратныя і дзельныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 кд дэкакандэла дакд dacd 10−1 кд дэцыкандэла дкд dcd
10² кд гектакандэла гкд hcd 10−2 кд сантыкандэла скд ccd
10³ кд кілакандэла ккд kcd 10−3 кд мілікандэла мкд mcd
106 кд мегакандэла Мкд Mcd 10−6 кд мікракандэла мккд µcd
109 кд гігакандэла Гкд Gcd 10−9 кд нанакандэла нкд ncd
1012 кд тэракандэла Ткд Tcd 10−12 кд пікакандэла пкд pcd
1015 кд петакандэла Пкд Pcd 10−15 кд фемтакандэла фкд fcd
1018 кд экзакандэла Экд Ecd 10−18 кд атакандэла акд acd
1021 кд зетакандэла Зкд Zcd 10−21 кд зептакандэла зкд zcd
1024 кд ётакандэла Ікд Ycd 10−24 кд ёктакандэла ікд ycd

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Люмен — адзінка вымярэння светлавога струменя

Зноскі

  1. Logopedia
  2. а б 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  4. Фотакінатэхніка. Энцыклапедыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыклапедыя», 1981.