Канеўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канеўскае вадасховішча
Каардынаты: 49°58′46″ пн. ш. 31°14′33″ у. д.HGЯO
Даўжыня 123 км
Шырыня 8 км
Плошча 675 км²
Аб'ём 2,63 км³
Найбольшая глыбіня 21 м
Выцякаюць Днепр
Канеўскае вадасховішча (Украіна)
Канеўскае вадасховішча
Канеўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канеўскае вадасховішча (укр.: Канівське водосховище) — адно з шасці буйных украінскіх вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае часткова ў Кіеўскай і часткова ў Чаркаскай вобласці.

Канеўскае вадасховішча мае плошчу 675 км² і ўтрымоўвае каля 2,63 км³ вады. Даўжыня — 123 км, максімальная шырыня — 8 км. Найбольшая глыбіня 21 м. Ля берагоў Канеўскае вадасховішча вельмі мелкаводнае. У яго ўпадаюць рэкі Стугна і Трубеж. Найбольш буйнымі гарадамі ля Канеўскага вадасховішча з'яўляюцца Кіеў (паўднёвыя прыгарады), Пераяслаў і Канеў.

Плаціна вадасховішча знаходзіцца ў 1 кіламетры на паўночны захад ад цэнтра Канева. Пры ёй працуюць гідраэлектрастанцыя і шлюз. Плаціна была пабудавана паміж 1972 і 1978 гадамі і з'яўляецца пераважна буйной дамбай агульнай даўжынёй у 16 км.