Каноплі пасяўныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каноплі пасяўныя
Cannabis sativa.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cannabis sativa L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   19109
NCBI   3483
EOL   594919
GRIN   t:8862
IPNI   306087-2
TPL   kew-2696480

Коноплі пасяўныя (лац.: Cannabis sativa) — аднагадовая расліна сямейства каноплевых.

Двухдомная травяністая расліна вышынёю да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак.

Пашырана ў Цэнтральнай Азіі і Еўропе.

Лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна. Даюць валакно — пяньку. З насення атрымліваюць 30-35% алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і будаўнічыя матэрыялы.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каноплі // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.