Кансерватыўная партыя, Нарвегія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кансерватыўная партыя
Høyre
Лагатып
Лідар:

Эрна Солберг

Дата заснавання:

1884

Штаб-кватэра:

Осла

Ідэалогія:

ліберальны кансерватызм, кансерватыўны лібералізм

Інтэрнацыянал:

Міжнародны дэмакратычны саюз
Сцяг ЕС Еўрапейская народная партыя

Колькасць членаў:

каля 25 000

Сайт:

http://www.hoyre.no (нарв.) 

Кансерватыўная партыя (нарв.: Høyre, нюнарск Høgre — «правая») — нарвежская кансерватыўная палітычная партыя, заснаваная ў 1884 годзе, з'яўляецца другой найстарэйшай палітычнай партыяй краіны пасля Ліберальнай. З 2004 года на чале партыі стаіць Эрна Солберг.

Партыя мае моладзевае крыло (Нарвежскія Маладыя кансерватары, нарв.Unge Høyre), заснаванае ў 1922 годзе, яго ўзначальвае з 2008 года Хенрык Асхеім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кансерватыўная партыя Нарвегіі была заснавана ў 1884 годзе. Яе першым старшынёй быў Эміль Станг. З моманту свайго стварэння, Хейрэ была адной з найбуйнейшых палітычных партый Нарвегіі, а пачынаючы з 1920 года на шмат гадоў стала другой па велічыні партыяй краіны. Больш за 70 гадоў кансерватары былі самай вялікай несацыялістычнай партыяй Нарвегіі, пакуль у канцы 1990-х іх не апярэдзіла Партыя прагрэсу. У цяперашні час Хейрэ другая па велічыні партыя ў стортынгу, пасля Нарвежскай рабочай.

У перыяд паміж сусветнымі войнамі галоўнай мэтай партыі было стварэнне правацэнтрысцкага альянсу супраць росту рабочага руху і папулярнай Рабочай партыі. З 1950 па 2009 год партыя прыняла ўдзел у шасці ўрадах. У 1960-х гадах кансерватары ўваходзілі ў нацыянальныя ўрады (Кабінет Ёна Люнга з 28 жніўня па 25 верасня 1963 і Кабінет Пера Бортэна з 12 кастрычніка 1965 па 17 сакавіка 1971 г). У 1980-х гадах кансерватыўнай партыі атрымалася сфармаваць аднапартыйны ўрад меншасці (Першы кабінет Карэ Вілака, з 14 кастрычніка 1981 па 7 чэрвеня 1983), таксама ў 80-х яна двойчы станавілася удзельнікам трохпартыйных урадаў (Другі кабінета Карэ Вілака з 8 чэрвеня 1983 па 8 мая 1986 і Кабінет Яна Сюсэ з 16 кастрычніка 1989 па 3 лістапада 1990). У 2000-я гады кансерватары паўдзельнічалі ў працы Другога кабінета Х'еля Буневіка (19 кастрычніка 2001 года - 17 кастрычніка 2005 г).

У 2005 годзе партыя атрымала на выбарах найгоршы вынік за ўсю сваю гісторыю, але на выбарах 2009 палепшыла свае паказчыкі, а пасля іх быў зафіксаваны рост папулярнасці кансерватараў у апытаннях. У 2013 Хейрэ набрала каля 27%, тым самым зноў стаўшы другой партыяй, па колькасці месцаў у стортынгу.

Прадстаўніцтва ў Стортынгу[правіць | правіць зыходнік]

Год  % галасоў месцаў
1906 32,7% 35
1909 41,5% 41
1912 32,6% 20
1915 29,0% 20
1918 30,0% 40
1921 33,4% 42
1924 32,5% 54
1927 24,0% 30
1930 27,4% 41
1933 20,2% 30
1936 21,3% 36
1945 17,0% 25
1949 17,8% 23
1953 18,8% 27
1957 18,9% 29
1961 19,3% 29
1965 20,3% 31
1969 18,8% 29
1973 17,2% 29
1977 24,5% 41
1981 31,8% 53
1985 30,4% 50
1989 22,2% 37
1993 17,0% 28
1997 14,3% 23
2001 21,2% 38
2005 14,1% 23
2009 17,2% 30
2013 28,4% 48

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]