Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
| Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ | |
| Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ | |
| Лідар: | |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Штаб-кватэра: | |
| Ідэалогія: | |
| Колькасць членаў: |
3500 |
| Дэвіз: |
«Жыве Беларусь!» |
| Сайт: | |
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ — палітычная партыя ў Беларусі, якая грунтуецца на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансэрватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі.
Галоўная мэта партыі - усталяваньне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.
Партыя была сфармаваная пасля расколу адной з асноўных апазіцыйных партый - Беларускага Народнага Фронту на дзве партыі, які адбыўся на VI з'ездзе ўлетку 1999.
На працягу свайго існавання партыя знаходзілася ў жорсткай апазіцыі да дзеючай улады на Беларусі, крытычна ставілася таксама да іншых апазіцыйных партый.
Вышэйшы орган партыі — З'езд, паміж з'ездамі працуе Сойм. Старшыня партыі — Зянон Пазняк.
Усе парламенцкія выбары з моманту ўтравэння байкатаваліся партыяй.
