Кансертгебау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кансертгебау
нідэрл.: Concertgebouw
52°21′23″ пн. ш. 4°52′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Адольф Леанард ван Гент
Дата заснавання 1886
Сайт concertgebouw.nl (гал.)
concertgebouw.nl/… (англ.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кансе́ртгеба́у (па-нідэрландску — Concertgebouw, літаральна — «збудаванне для канцэртаў») — буйная канцэртная зала ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Вядомая сваёй цудоўнай акустыкай, дзякуючы якой з’яўляецца адной з трох найлепшых залаў у свеце для сімфанічнай музыкі (іншыя дзве — Symphonic Hall у Бостане, ЗША і Musikvereinsaal у Вене, Аўстрыя). Ужываецца пераважна для канцэртаў класічнай музыкі, зрэдку — таксама для джазавых і фальклорных выступленняў. Залы з назвай «кансертгебау» ёсць таксама ў іншых гарадах Нідэрландаў і Бельгіі, напрыклад — у Харлеме (Нідэрланды), Бругэ (Бельгія).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кансертгебау быў пабудаваны ў 1888 годзе па праекце архітэктара Адольфа Леанарда ван Гента. Падчас узвядзення будынак знаходзіўся па-за межамі горада, сёння — у цэнтры гораду, побач з Музеем Ван Гога, Дзяржаўным мастацкім музеем (Rijksmuseum) і Гарадскім музеем Амстэрдама (Stedelijkmuseum). У 1980-я і 1990-я гады будынак быў у небяспечным стане і зведаў рэстаўрацыю, тады ж да яго была зроблена нова прыбудова з шкла і металу.

У гэтым будынку ўвесь час размяшчаецца Каралеўскага аркестра Кансертгебау (Koninklijk Concertgebouworkest). За ўвесь час існавання аркестра толькі 6 чалавек былі яго галоўнымі дырыжорамі:

  1. Вілем Кес (18881895)
  2. Вілем Менгельберг (18951945)
  3. Эдуард ван Бейнум (19451959)
  4. Бернард Хайтынк (19591985)
  5. Рыкарда Шаі (19852004)
  6. Марыс Янсанс (ад 2004)

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час Кансертгебау інтэграваны ў канцэртнае жыццё Нідэрландаў і свету. Акрамя ўласнага аркестра тут стала адбываюцца канцэрты Нідэрландскага філарманічнага аркестра. З беларускіх музыкантаў у апошнія некалькі гадоў тут выступалі: дырыжоры Аляксандр Анісімаў і Леў Лях, піяністкі Ганна Шыбаева і Ксенія Кузьменка, флейтыстка Даша Бельцюкова, віяланчэлісты Аляксей Кісялёў і Уладзімір Сінькевіч.

Конкурс[правіць | правіць зыходнік]

Штогод у сакавіку ў Кансертгебау праходзіць нацыянальны конкурс выканаўцаў (Vriendenkrans concours). У ім могуць браць удзел ансамблі і салісты, якія іграюць на любых інструментах, але не старэйшыя за 27 гадоў. Конкурс праходзіць у 3 туры. Пераможцы, акрамя грашовай прэміі, атрымліваюць права на выступленне ў Кансертгебау ў наступным пасля конкурсу сезоне.

Канцэртнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрты адбываюцца амаль штодзённа, звычайна — некалькі разоў за дзень, у дзвюх залах: Вялікая зала (Grote Zaal), змяшчальнасць — 1974 месцаў, і Малая зала (Kleine Zaal), змяшчальнасць — 438 месцаў. Найчасцей канцэрты пачынаюцца а 20.15. Таксама выступленні могуць пачынацца а 10.15, 12.30, 14.15, 16.15, 19.00. Цэны на квіткі вагаюцца ад €7,50 да €150.

Ланч-канцэрты[правіць | правіць зыходнік]

Кожную сераду ў адной з залаў Кансертгебау адбываецца бясплатны ланч-канцэрт. Яго працягласць заўсёды паўгадзіны, пачатак — а 12.30.

Спрынт-квіткі[правіць | правіць зыходнік]

За 45 хвілін да пачатку любога канцэрта, пры наяўнасці вольных месцаў, распачынаецца продаж спрынт-квіткоў (sprint-tickets), якія маюць права набыць асобы, маладзейшыя за 27 гадоў. У сезоне 20072008 іх кошт складе €7,50.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 1 жніўня 2018.
  2. https://www.koninklijkhuis.nl/onderwerpen/onderscheidingen/predicaat-koninklijk/overzicht-predicaat-koninklijk — 2019. Праверана 12 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]