Канстант II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстант II
грэч.: Κώνστας Β'
Канстант II
Канстант II і яго сын Канстанцін IV
Візантыйскі імператар
641 — 668
Папярэднік: Канстанцін III і Іраклон
Пераемнік: Канстанцін IV
 
Веравызнанне: Монафеліцтва
Нараджэнне: 7 лістапада 630(0630-11-07)
Смерць: 15 верасня 668(0668-09-15) (37 гадоў)
Сіракузы
Род: Іраклійская
Бацька: Канстанцін III
Маці: Рыгора
Дзеці: Канстанцін IV, Іраклій, Тыверый

Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.

Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе флот Канстанта быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за распачатай міжусобіцы сярод арабаў паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую прадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў Грымаальдам 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.

Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці дамонафелітызму быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.

Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.