Канстанцыя Буйло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Калечыц
Kanstancyja Bujło1916.jpg
Канстанцыя Буйло з мужам Віталём Адольфавічам Калечыцам у дзень шлюбу 7 чэрвеня 1916 года
Дата нараджэння:

14 студзеня 1893

Дата смерці:

4 чэрвеня 1986(1986-06-04)

Род дзейнасці:

паэтэса

Узнагароды:

Ордэн «Знак Пашаны»

Канстанцыя Антонаўна Буйло, сапр.: Канстанцыя Антонаўна Калечыц (14 студзеня 1893, Вільня — 4 чэрвеня 1986) — беларуская паэтэса. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцыя Буйло (крайняя злева) разам з бацькамі Антонам і Настэзіяй Буйло, 1900-я

Нарадзілася ў сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча. Была ахрышчана 17 студзеня 1893 у Віленскім касцёле Святога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914).

Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава, дзе вучылі сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завоссе, Туганавічы(бел. (тар.)) бел., Калдычэўскае возера і мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём філаматаў і філарэтаў[2].

Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916)[1], але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз(руск.) бел..

7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца, сына надворнага саветнiка, якi паходзiў з засцянковай шляхты Мiнскага павета (у 1933 арыштаваны).

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку(руск.) бел., № 11.

Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944).

Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 года. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнева на Валожыншчыне[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцыя Буйло. Курганная кветка. Вокладка Язэпа Драздовіча

Друкавацца пачала ў 1909, змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павета («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)[4]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала[1] і аформіў Язэп Драздовіч.

Да сярэдзіны 1940-х, амаль 20 гадоў не друкавалася.

Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай[1].

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі»[5].

Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

У гонар Канстанцыі Буйло названая вулiца ў Мiнску, усталявана мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Буйло Констанция Антоновна // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
  2. Ляшук В. Я., Снітко Г. М. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко — Мінск: Литература и Искусство, 2008. — С. 190. — 320 с. — ISBN 978-985-6720-29-4.
  3. Гарэцкі, Р. Сяброўства творцаў. Браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія і беларускія паэткі — Канстанцыя Буйла і Наталля Арсеннева // Роднае слова. — Мінск: 2006. — № 6. — С. 104.
  4. Канстанцыя Буйло // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 318—319. — 511 с ISBN 985-03-0216-X
  5. Гарэцкі, М. Буйло, Канстанцыя // Гісторыя беларускае літэратуры — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 198—199.
  6. Канстанцыя Буйло.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буйло Канстанцыя // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Буйло Канстанцыя // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Буйло К. …Коціцца рэха: Вершы, паэмы, лісты // Уклад. і прадм. Д. Чаркасавай. — Мн.: Маст. літ., 1993. — 287 с. ISBN 5-340-01327-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]