Канстанцыя Кастыльская, каралева Францыі
| Канстанцыя Кастыльская фр.: Constance de Castille, ісп.: Constanza de Castilla |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| студзень/ліпень 1154 — 4 кастрычніка 1160 | |||
| Папярэднік: | Элеанора Аквітанская | ||
| Пераемнік: | Адэль Шампанская | ||
| Нараджэнне: | каля 1140 | ||
| Смерць: | 4 кастрычніка 1160 Парыж, Францыя |
||
| Дынастыя: | Кастыльскі Дом, Капетынгі | ||
| Бацька: | Альфонса VII | ||
| Маці: | Берэнгела | ||
| Муж: | Людовік VII, кароль Францыі | ||
| Дзеці: | дочкі: Маргарыта Французская, Адэль (Аліса) Французская | ||
Канстанцыя (Канстанс) Кастыльская (каля 1140 — 4 кастрычніка 1160, Парыж) — інфанта Кастыльская і каралева Францыі, дачка Альфонса VII, караля Кастыліі і Леона, і Берэнгелы, дочкі Рамона Берэнгера III, графа Барселоны.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Пасля разводу караля Францыі Людовіка VII з Аліенорай Аквітанскай у 1152 годзе (афіцыйнай прычынай разводу было блізкае сваяцтва), кароль ужо ў 1154 годзе абраў у якасці новай жонкі Канстанцыю. Пры гэтым ён знаходзіўся з Канстанцыяй у бліжэйшых роднасных адносінах, чым з Аліенорай, але Папа Рымскі Анастасій IV даў дазвол.
За час шлюбу Канстанцыя нарадзіла мужу дзвюх дочак і памерла ад родаў пры нараджэнні другой дачкі. Пахавана яна была ў абацтве Сен-Дэні. Кароль Людовік VII, які меў вялікую патрэбу ў сыне, ужо праз 5 месяцаў пасля яе смерці жаніўся ў трэці раз.
[правіць] Шлюб і дзеці
Муж: з студзеня/ліпеня 1154 (Арлеан) Людовік VII Малады (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137
- Маргарыта Французская (1158 — 1197); 1-ы муж: з 1172 Генрых (III) Малады Кароль (1155 — 1183), герцаг Нармандыі; 2-й муж: з 1186 Бела III (каля 1148 — 1196), кароль Венгрыі
- Адэль (Аліса) Французская (4 кастрычніка 1160 — 1218/1221)[1], графіня дэ Вексен; муж: з 1195 Гільём IV Тальва (каля 1179 — 4 кастрычніка 1221), граф дэ Панцье
Зноскі
- ↑ Была заручана ў 1169 годзе з Рычардам I Ільвінае Сэрца.