Канстанцін Вераніцын
| Канстанцін Вераніцын | |
| Канстанцін Васілёў Вераніцын | |
| Месца нараджэння: | |
|---|---|
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
Канстанцін Васілевіч ВЕРАНІ́ЦЫН (13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губерня (цяпер Гарадоцкі раён) — верагодна 1904, Пецярбург) — удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Змест |
[правіць] Біяграфія
Паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых (в. Астраўляны Гарадоцкага раёна). Спачатку яго прозвішча было Васільеў. У 1851 г., атрымаўшы вольную, ён прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў сабе прозвішча «Вераніцын».
Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі (1845-52) і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1852-54). 3 акадэміі яго ў 1854 г. выключылі, але гэта даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла. У 1859 г. ён бліскуча (у спісе выпускнікоў яго імя стаіць першым) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю «О белорусском хозяйстве» (вось жа і ў паэме «багі хазяйства водзяць»!). У 1863-74 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874-79 працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, з 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін, меў чын стацкага саветніка. Дакладная дата смерці невядомая.
[правіць] Творы
У рукапісных сшытках фальклорных і літаратурных твораў А. Рыпінскага яму прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай: 1855, 15 красавіка, Гарадок) і «Два д'яўлы» (з паметай: 7.4.1860, Масква). Моўныя асаблівасці і рэаліі несумненна сведчаць пра сувязь апошняга твора з Віцебскам, а таксама пра тое, што аўтарства абедзвюх паэм належыць адной і той жа асобе. На карысць аўтарства К. Вераніцына сведчыць таксама яго біяграфія.
[правіць] Ушанаванне памяці
У 2001 на радзіме К. Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе верагоднага аўтара.
[правіць] Бібліяграфія
- Вераніцын К. Тарас на Парнасе. Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Ю. Пацюпы, прадм. Я. Янушкевіча. — Мн.: Маст. літаратура, 2009. — 79 с.
[правіць] Літаратура
- Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968;
- Кісялёў Г. Пошукі імя. — Мн., 1978;
- Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Шляхам гадоў. Мн., 1990. (Вып. 1);
- Кісялёў Г. Віцебск Канстанціна Вераніцына // Віцебскі сшытак. 1997. № 3;
- Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX стагоддзе: Навук.-літ. альманах. Мн., 2000. Кн. 2.