Канстанцін Канстанцінавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін Канстанцінавіч

Канстанцін Канстанцінавіч (10 (22) жніўня 1858, Стрэльня15 (28) чэрвеня 1915, Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям'е вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.

З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе подчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.

22 жніўня 1891 быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэтскіх карпусах і вучылішчах Расіі.

Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К.Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў "Гамлета" Шэкспіра, Шыллера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму "Цар Іудзейскі"). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.

У 1884 ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.

Пахаваны ў вялікакняскім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.

[правіць] Дзеці

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах