Канстанцін Пятс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін Пятс

Канстанцін Пятс (эст. Konstantin Päts; 23 лютага 1874 г., Ліфляндская губерня — 18 студзеня 1956, Калінінская вобласць) — 1-ы Прэзідэнт Эстоніі.

[правіць] Біяграфія

12 сакавіка 1934 года будучы прэм'ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны ажыццявіў разам з Ёханаа Лайдонерам ваенны дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўстаноўлена аўтарытарнае кіраванне і абвешчана аб стане надзвычайнага становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja). Усе палітычныя партыі былі забаронены, ўведзеная цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс не дапусціў перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў Вызваленчай вайны) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі. У 1938 годзе быў абраны прэзідэнтам.

Пятс страціў ўладу ў чэрвені 1940 года ў перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР. Ён быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам з сям'ёй у ссылку ў горад Уфа ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да СССР, які адбыўся 6-га жніўня таго ж года. Пазней ён быў пасаджаны ў турму без прад'яўлення абвінавачвання. Толькі ў 1952 годзе Пятсу абвесцілі прысуд — 25 гадоў пазбаўлення волі.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах