Канстанцін Скірмунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Скірмунт
польск.: Konstanty Skirmunt
герб «Дуб»
герб «Дуб»
Міністр замежных спраў Польшчы
11 чэрвеня 1921 — 6 чэрвеня 1922
Папярэднік Ян Дамброўскі, в.а.
Пераемнік Габрыэль Нарутовіч

Нараджэнне 30 жніўня 1866(1866-08-30)[1]
Смерць 24 ліпеня 1949(1949-07-24)[1] (82 гады)
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Генрык Скірмунт[d]
Маці Марыя з Твардоўскіх[d]
Веравызнанне каталік
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Чын
Узнагароды
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Ордэн Белага льва 1 ступені
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Вялікая Зорка Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Вялікая Зорка Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Скі́рмунт (польск.: Konstanty Skirmunt; 30 жніўня 1866, вёска Моладава, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя24 ліпеня 1949, Валбжых, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да дваранскага каталіцкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Быў братам Генрыка Скірмунта і стрыечным братам Рамана Скірмунта.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Лібаве (Курляндская губерня). У 18831887 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на юрыдычным факультэце і атрымаў ступень кандыдата права, а пасля служыў у 18871889 у IV дэпартаменце (па міністэрству юстыцыі) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі.

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля службы ў дэпартаменце Дзяржаўнага Савета вярнуўся ў свой маёнтак Моладава ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, прысвяціўшы сябе заняткам сельскай гаспадаркай. Уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, бо ў Гродзенскай губерні не было аналагічнага таварыства. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі і быў яго віцэ-старшынёй у 19021905, а таксама прыняў удзел у заснаванні Мінскага таварыства ўзаемнага страхавання. У 1904 атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера, а ў 1905 прылічаны да міністэрства земляробства і прызначаны на пасаду кобрынскага ганаровага міравога суддзі.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). Да 1911 быў прыхільнікам ідэй краёвасці, а пасля ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. У 19091917 па выбару дваран быў членам Дзяржаўнага Савета (ад Гродзенскай губерні), дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі. У Дзяржаўным Савеце ўваходзіў у склад фінансавай камісіі (пастаяннай) і часовых: указа 9 лістапада (аб выхаду з сялянскай абшчыны); па законапраекту аб землеўладкаванні; і па законапраекту аб папячыцельствах аб народнай цвярозасці.

Адзін з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта[ru] ў Парыжы (жнівень 1917): быў яго членам у 19171918 і прадстаўніком у Рыме. У 19191921 пасол Польшчы ў Італіі, у 19211922 міністр замежных спраў Польшчы, у 19221934 пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі.

Аўтар мемуараў.

Зноскі

  1. а б Konstanty Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]