Канстанцін Фёдаравіч Барысавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Фёдаравіч Барысавец
Дата нараджэння 11 сакавіка 1921(1921-03-11) (103 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера жывёлагадоўля і эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1977)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Канстанцін Фёдаравіч Барысавец (11 сакавіка 1921, в. Знамя, Слуцкі раён) — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар эканамічных навук (1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1977)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ваенна-медыцынскае вучылішча ў 1942 годзе[2], Маскоўскі пушна-футравы інстытут  (руск.) у 1953 годзе. Працаваў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года загадчык аддзела эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі, з 1971 года загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці малака Беларускага НДІ жывёлагадоўлі[1].

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

За гады працы было апублікавана 152 навуковыя працы, каля 10 кніг і 15 брашур, дзевяць яго вучняў абараніліся і сталі кандыдатамі сельскагаспадарчых і эканамічных навук[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па пытаннях інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі жывёлагадоўлі[1].

  • Производство молока на промышленных комплексах. — Мн., 1975 (у сааўтарстве)
  • Качество молока и эффективность его производства. — Мн., 1978 (у сааўтарстве)
  • Интенсификация производства молока / К. Ф. Борисовец. Минск: Ураджай, 1983. — 111 с. 20 см.
  • Выращивание нетелей в специализированных хозяйствах Белоруссии / К. Ф. Борисовец, В. К. Казакевич, А. А. Алешин. — Минск: Ураджай, 1981. — 62 с. 20 см.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Фёдаравіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць»[3].

Зноскі

  1. а б в Борисовец Константин Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 75. — 737 с.
  2. а б БАРЫСАВЕЦ Канстанцін Фёдаравіч
  3. а б Главное, ребята, сердцем не стареть… Архівавана 27 ліпеня 2014. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]