Канстанцін III Іраклій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін III
грэч.: Κωνσταντίνος Γ' Ηράκλειος, лац.: Flavius Heraclius Constantinus
Solidus-Heraclius-sb0764.jpg
Манета, на якой намаляваны Іраклій I і яго сыны: Канстанцін III і Іраклон
Візантыйскі імператар
11 лютага 641 — 24 мая 641
Суправіцель: Іраклон (11 лютага 641 — 24 мая 641)
Папярэднік: Іраклій I
Пераемнік: Канстант II
 
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 3 мая 612({{padleft:612|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Смерць: 24 мая 641({{padleft:641|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (29 гадоў)
Халкідон
Род: Іраклійская
Бацька: Іраклій I
Маці: Еўдакія
Жонка: Рыгора
Дзеці: Канстант II, Феадосій, Manyanh

Канстанцін III (ці I, калі лічыць з часу падзення Заходняй Рымскай імперыі) — візантыйскі імператар (люты — май 641), сын імператара Іраклія ад яго першага шлюбу і, такім чынам, законны спадчыннік свайго бацькі.

Неўзабаве пасля нараджэння Канстанціна яго маці памерла (612), і Іраклій, які знаходзіўся яшчэ ў росквіце гадоў, ажаніўся зноў са сваёй пляменніцай Марцінай, парушыўшы гэтым законы дзяржаўныя і царкоўныя і выклікаўшы нянавісць падданых такім кровазмяшальным шлюбам. Незадаволенасць народа была накіравана і супраць Марціны, якая, пасля нараджэння сына Іраклона, жадала для яго ўлады. Канстанціну, па патрабаванні бацькі, прыйшлося пагадзіцца падзяліць уладу са зборным братам (638).

Адразу ж пасля смерці Іраклія (11 лютага 641 г.) яго ўдава была вымушана бегчы. Канстанцін стаў адзінаўладным манархам, але яго хваравітасць павялічвалася з кожным днём; ён памёр 25 мая 641. Яго смерць была прыпісана Марціне. У імперыі адбыўся пераварот, і ўлада была перададзена на карысць непаўналетніх дзяцей Канстанціна (гл. Канстант II).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).