Канстанцін I Вялікі
| 'Флавій Валерый Аўрэлій Канстанцін' Flavius Valerius Aurelius Constantinus |
||
|
||
|---|---|---|
| 306 — 337 | ||
| Папярэднік: | Канстанцый Хлор і Галерый | |
| Пераемнік: | Канстанцый II, Канстант і Канстанцін II | |
| Нараджэнне: | 27 лютага 272 Наіс, Мезія |
|
| Смерць: | 22 мая 337 (65 гадоў) Нікамедыя |
|
| Бацька: | Канстанцый I Хлор | |
| Маці: | Алена | |
| Жонка: | Мінервіна, Фаўста | |
| Дзеці: | Канстанціна, Алена, Крысп, Канстанцін II, Канстанцый II, Канстант. | |
Канстанцін I Вялікі, Фла́вій Вале́рый Аўрэ́лій Канстанці́н (лац.: Flavius Valerius Aurelius Constantinus; 274, Нес (цяпер Ніш у Сербіі) — 22 мая 337, каля Нікамедыі ў Малой Азіі), імператар рымскі, заснавальнік Канстанцінопаля, прылічаны да святых — святы роўнаапостальны.
Сын імператара Канстанцыя Хлора ад першага шлюбу з Еленай, дачкой карчмара. Пасля смерці бацькі, у Брытаніі (306), Канстанцін быў абвешчаны войскам імператарам. Паспяхова ваяваў з варварскімі плямёнамі ў Германіі і Галіі. У 312 пасля разгрому войскаў імператара-узурпатара Максенцыя, Канстанцін уступіў у Рым і стаў валадаром заходняй часткі Рымскай імперыі. У памяць гэтай перамогі ў Рыме была ўзведзеная трыумфальная арка, якая захавалася дагэтуль. У 324 Канстанцін разбіў у некалькіх бітвах легіёны Ліцынія, валадара Усходу імперыі, і стаў адзінаўладным імператарам усёй Рымскай дзяржавы. Хрысціянства Канстанцін зрабіў пануючай у імперыі рэлігіяй. Пад яго кіраўніцтвам быў арганізаваны і праведзены хрысціянскай Царквой 1-ы Сусветны сабор. У 330 Канстанцін перанёс сталіцу дзяржавы ў Новы Рым, пабудаваны на беразе Басфора і ў потым названы Канстанцінопалем. Рэарганізаваў дзяржаўны лад, правёў фінансавую і падатковую рэформы. Падушыў мяцеж Калокера на Кіпры і паўстанне яўрэяў. Змагаўся з ерасямі данатыстаў і арыянаў. Быў жанаты на Фаўсце, дачцэ імператара Максіміана Геркулія, і меў ад яе трох сыноў і трох дачок. Старэйшага, пазашлюбнага сына нарадзіла яму простая нязнатная жанчына Мінервіна. Перад смерцю Канстанцін ахрысціўся. Быў пахаваны ў магільні канстанцінопальскага храма Святых Апосталаў; магіла Канстанціна Вялікага і сам храм не захаваліся да нашых дзён. У Візантыйскай імперыі Канстанцін лічыўся ўзорным імператарам; у якасці рытарычнай хвалы візантыйцы звалі сваіх васілеўсаў — «новы Канстанцін».
Маладосць [правіць]
Дакладная дата нараджэння Канстанціна не вядома, прыкладна паміж 271 і 274 гг., у рымскім горадзе Нес (сённяшні г. Ніш), у правінцыі Верхняя Мезія (Moesia Superior). Яго бацькам быў Канстанцый Хлор, тады рымскі афіцэр высокага рангу, а маці Алена, жанчына сціплага паходжання, дачка карчмара.
У 293 г. адбыўся імператарскі калегіум, на якім імператар Дыяклетыян абвясціў новую сістэму ўпраўлення імперыяй, паводле якой імперыяй павінна было правіць два імператара (аўгусты) і іх галоўныя памочнікі (цэзары), якія ў дальнейшым павінны былі стаць імператарамі. Сваім памочнікам Дыяклетыян абвясціў Максіміяна, цэзарамі былі выбраны Галерый і Канстанцый, адпаведна. Праз некаторы час Канстанцый адправіўся на Захад бараніць межы імперыі ад пастаянных нападаў варвараў, а сын Канстанцін быў адпраўлены на Усход, у палац Дыяклетыяна. Магчыма Канстанцін служыў залогам, ад непажаданных дзеянняў бацькі, а магчыма імператар імкнуўся навучыць будучага прыстоланаследніка адміністрацыйным і ваеным справам.
Абвяшчэнне імператарам [правіць]
Літаратура [правіць]
- Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
| Папярэднік: Канстанцый Хлор і Галерый |
Рымскі імператар 306—337 |
Пераемнік: Канстанцый II, Канстант і Канстанцін II |
Шаблон:Рымскія консулы 306—336 гадоў
- Асобы
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 272 годзе
- Нарадзіліся ў Нішы
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 337 годзе
- Памерлі ў Ізміце
- Імператары рымскія
- Постаці Візантыі
- Імператары візантыйскія
- Святыя паводле алфавіту
- Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
- Роўнаапостальныя
- Кананізаваныя манархі
- Святыя Адзінай Царквы
- Дынастыя Канстанціна