Канстанцін VIII

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Канстанцін VIII
грэч.: Κωνσταντίνος Η΄
Канстанцін VIII
Манета Канстанціна VIII: злева — лік Хрыста, справа — выява імператара
Візантыйскі імператар
1025 — 1028
Папярэднік: Васіль II
Пераемнік: Раман III Аргір
 
Нараджэнне: 960(0960)
Смерць: 15 лістапада 1028(1028-11-15)
Род: Македонская дынастыя
Бацька: Раман II
Маці: Феафана
Жонка: Алена Аліпіна
Дзеці: Еўдакія, Зоя, Феадора

Канстанцін VIII (96015 лістапада 1028) — візантыйскі імператар (як суправіцель розных імператараў з дзяцінства, фактычна 10251028), сын Рамана II і Феафана, малодшы брат Васіля II, пасля бяздзетнага скону якога стаў адзінаўладным васілеўсам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У кароткачасовае кіраванне Канстанціна VIII не адбылося прыкметных змен у суадносінах сіл. Ён толькі пажынаў плады страху, пасеянага яго папярэднікам. Быўшы падазроным і баязлівым, Канстанцін душыў самую нязначную незадаволенасць, асабліва ахвотна звяртаючыся да асляплення сваіх сапраўдных і ўяўных ворагаў. Рэпрэсіі абрынуліся перш за ўсё на нашчадкаў Варды Фокі і Варды Скліра. Здольныя, дзелавітыя людзі, якія атачалі Васіля II, былі заменены Канстанцінам на саўдзельнікаў гулянак. У адносінах да сваіх улюбёнцаў ён праяўляў вялікую шчодрасць.

Падчас кіравання Канстантна бяспрыкладнае марнатраўства сродкаў дзяржавы спалучалася з рэзкім узмацненнем падатковага прыгнёту, з прычыны таго, што імператар загадаў спагнаць падаткі за ўсе папярэднія неўрадлівыя гады ў поўным аб'ёме. Узраслі паборы і з гарадскога насельніцтва. Гэта прывяло да паўстанняў. У 1026 годзе паўсталі жыхары Наўпакта. Стратыг горада, які прыгнятаў насельніцтва пры спагнанні падаткаў, быў забіты, а яго маёмасць разрабавана. Узнікла абурэнне і сярод ваеннай эліты. Таксама ўзніклі змовы Нікіфара Камніна і прадстаўнікоў роду Фокаў.

Канстанцін меў трох дочак: манашку Еўдакію, імператрыцу Зою і імператрыцу Феадору.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]