Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь
| Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь | |
| Від | |
|---|---|
| Юрысдыкцыя | |
| Дата заснавання | |
| Мовы справаводства |
беларуская, руская |
| Склад |
6 суддзяў прызначаюцца Прэзідэнтам, 6 — Саветам Рэспублікі |
| Тэрмін службы |
11 гадоў (лімітавы ўзрост 70 гадоў) |
| Членаў |
12 |
| Кіраўніцтва | |
| Старшыня | |
| Уступіў на пасаду | |
| Зала паседжанняў | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас |
вул. К. Маркса, дом 32 |
| Сайт | |
| Палітыка — Партал:Палітыка |
| Беларусь |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь ўтвораны ў 1994 г. на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь" ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў суда – 11 гадоў.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу новай канстытуцыі. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].
Склад [правіць]
Канстытуцыйны суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Старшыні суда [правіць]
- Валерый Гур'евіч Ціхіня — 1994—1996 гг.
- Рыгор Аляксеевіч Васілевіч — 1996 (в.а.)—1997 (старшыня)—2008 гг.
- Пётр Пятровіч Міклашэвіч — з 2008 года.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. – Мн., 1998. – С.597.
- Василевич Г. Конституционный Суд Республики Беларусь и его роль в становлении демократического, социального, правового государства, 2001 «Конституционное правосудие» № 4(14) 2001-1(15) 2002
- Василевич Г. Конституционное правосудие в Республике Беларусь Ереван, 2003
- Василевич Г. http://www.elib.bsu.by/handle/123456789/23513 Проблемы развития конституционного контроля в Республике Беларусь Право и демократия (№11), 2001
Спасылкі [правіць]
| Краіны Еўропы: Канстытуцыйны суд | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |