Канстытуцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Канстыту́цыя (лац. constitutio – устанаўленне) – асноўны закон дзяржавы. Вызначае грамадскі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэння прадстаўнічых органаў дзяржаўнай улады, выбарчую сістэму і прававое становішча асобы, парадак арганізацыі, кампетэнцыю органаў улады і кіравання, арганізацыю і асноўныя прынцыпы правасуддзя. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з усімі іншымі нарматыўна-прававымі актамі пэўнай нацыянальнай прававой сістэмы. Першай канстытуцыяй у сучасным яе разуменні была Канстытуцыя ЗША.

Канстытуцыі на тэрыторыі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Статут ВКЛ 1588 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1588 годзе правазнаўцамі Вялiкага Княства Літоўскага на чале з канцлерам Астафеем Валовічам i падканцлерам Львом Сапегам распрацаваны статут ВКЛ. Ён быў зацверджаны вялiкiм князем Жыгiмонтам III у студзені 1588 года. Заснаваны на Статутах 1529 і 1566 гадоў, пастановах соймаў і вялікакняжацкіх прывілеяў. Выкарыстоўваў дасягненні еўрапейскага права.

Статут фактычна з'яўляўся канстытуцыяй ВКЛ. Ён замацоўваў юрыдычна суверэнітэт дзяржавы, правы, абавязкі жыхароў, грамадскі і дзяржаўны лад, рэлігійную талерантнасць. Ён з'яўляўся асновай для прыняцця судовых рашэнняў у краіне.

Статут быў надрукаваны на тагачаснай беларускай мове, што рабіла яго зразумелым для простых жыхароў дзяржавы: «Не обчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем».

На большай частцы Вялікага Княства Літоўскага Статут меў юрыдычную сілу да 1831 года, а ў Гродзенскай, Мінскай i Вiленскай губернях (Расійскай імперыі) — да 1840.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

3 мая 1791 года Вялікі сойм (17881792) прыняў першую канстытуцыю ў Еўропе. У працы над праектам Канстытуцыі працавалi самыя розныя асобы: нават кароль Станiслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтага вялiкага дакуманта. Нарады наконт Канстытуцыi адбывалiся таемна ў каралеўскiм палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпiён Пiятолi. Канстытуцыя 3 маяя складалася з 11 артыкулаў. Былi лiквiдываныя права "Liberum Veto", выбары караля шляхтай i абавязковасць соймiкавых iнструкцый для паслоў, уводзiлася спадчынная манархiя, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, якi падпарадкоўваўся Сойму. Становiшча сялян не было палепшаным. Канстытуцыя 3 мая зрабiла крок да стварэння цэнтралiзаванай унiтарнай дзяржавы: адзiнае войска, скарб i пад. З гэтым не пагадзiлiся паслы ВКЛ, якiя дамаглiся заключэння 20 кастрычніка 1791 "Узаемнай гарантыi" ВКЛ i ПК, дзе былi абумоўленыя ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнiкоў ВКЛ i ПК у кiраваннi краiнай.

Канстытуцыі БССР[правіць | правіць зыходнік]

3 лютага 1919 на Усебеларускім з'ездзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.

Канстытуцыя БССР 1927 года мела выключна важнае значэнне для далейшага ўтварэння нацыянальных саветаў і паляпшэння іх працы. Яна развіла агульныя палажэнні Канстытуцыі рэспублікі 1919 года аб роўнасці нацыянальнасцей. Разам з гэтым яна ўтрымлівала шэраг нормаў простай дзейнасці. У артыкуле 15 Асноўнага Закону было прызнана за ўсімі грамадзянамі права карыстання роднай мовай на з'ездах, у судзе, кіраванні і ў грамадскім жыцці. Нацыянальным меншасцям забяспечвалася рэальнае права адукацыі ў школе на роднай мове. У дзяржаўных і грамадскіх установах і арганізацыях усталёўвалася поўнае раўнапраўе беларускай, польскай, яўрэйскай (ідыш) і рускай моў. Было вызначаным, што найважнейшыя заканадаўчыя акты павінны друкавацца на беларускай, польскай, яўрэйскай і рускай мовах.

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

15 сакавіка 1994 на 13-ай сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]