Канстытуцыя Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Канстытуцыя Албаніі

Канстытуцыя Албаніі — асноўны закон Албаніі, прыняты 21 кастрычніка 1998 года. Канстытуцыя ўключае прэамбулу, 18 частак, 183 артыкулы.

Асноўныя прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

  • Албанія — парламенцкая рэспубліка.
  • Рэспубліка Албанія — унітарная, непадзельная дзяржава.
  • Улада грунтуецца на сістэме свабодных, роўных, усеагульных, перыядычных выбараў.
  • Закон складае аснову і абмяжоўвае дзейнасць дзяржавы.
  • Канстытуцыя — вышэйшы закон у Рэспубліцы Албанія.
  • Палітычныя партыі ствараюцца свабодна. Іх арганізацыя павінна ажыццяўляцца на дэмакратычных прынцыпах.
  • У Албаніі няма афіцыйнай рэлігіі.
  • Эканамічная сістэма Рэспублікі грунтуецца на прыватнай і дзяржаўнай уласнасці, а таксама на рынкавай эканоміцы і на свабодзе гаспадарчай дзейнасці.
  • Узброеныя сілы забяспечваюць незалежнасць дзяржавы, а таксама абараняюць цэласнасць яе тэрыторыі і яе канстытуцыйны лад.
  • Дзяржаўнай мовай з'яўляецца албанская.

Гістарычныя канстытуцыі Албаніі[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Дата
1 Арганічны статут Албаніі 10 красавіка 1914
2 Кананічныя асновы Вышэйшага савета 31 студзеня 1920
3 Пашыраныя кананічныя асновы Вышэйшага савета 14 снежня 1922
4 Асноўны статут Рэспублікі Албанія 2 сакавіка 1925
5 Асноўны статут Каралеўства Албанія 1 снежня 1928
6 Асноўны статут Каралеўства Албанія 3 чэрвеня 1939
7 Канстытуцыя Народнай Рэспублікі Албанія
→ Унесены змены (5 ліпеня 1950)
14 сакавіка 1946
8 Канстытуцыя Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія
→ Закон аб асноўных канстытуцыйных палажэннях (29 красавіка 1991)
28 снежня 1976
9 Канстытуцыя Рэспублікі Албанія 28 лістапада 1998

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]