Канстытуцыя Нарвегіі
Шаблон:Дзяржаўны лад Нарвегіі Эйдсвольская канстытуцыя 1814 — канстытуцыя Нарвегіі. Прынята 17 мая Устаноўчым сходам у Эйдсволе (Eidsvoll) у становішчы, калі Нарвегія пасля адмовы дацкага караля ад нарвежскай кароны на карысць Швецыі (Кільскія мірныя дагаворы (1814)) рыхтавалася аказаць супраціў шведскім планам яе далучэння. Вызначала Нарвегію незалежнай дзяржавай, вышэйшым прадстаўнічым органам прызнаваўся парламент - Стортынг (абіраўся прамымі выбарамі, але з цэнзам - узроставым, маёмасным, аселасці), які меў шырокія правы ў галіне заканадаўства і фінансаў. Выканаўчая ўлада ў галіне кіравання краінай, абароны, знешняй палітыкі, кантролю над заканадаўствам прадастаўлялася каралю (апошні не мог распусціць Стортынг і меў толькі права адкладальнага вета). Уводзіліся свабода слова, друку, прадпрымальніцтва, недатыкальнасць асобы і інш. Па шведска-нарвежскай уніі (1814) Швецыя абавязалася прызнаваць нарвежскую канстытуцыю з папраўкамі, што вынікалі з факту уніі. Са зменамі і дапаўненнямі (у 1905, 1936, 1946 і інш.) эйдсвольская канстытуцыя дзейнічае ў Нарвегіі дагэтуль. 17 мая ў Нарвегіі адзначаецца як дзень незалежнасці.
[правіць] Спасылкі
| Краіны Еўропы: Канстытуцыі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
