Канстытуцыя Швецыі
Канстытуцыя Швецыі (шв.: Sveriges grundlagar) — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:
- Акт аб прастоланаследаванні (шв.: Successionsordningen), ухвалены рыксдагам 26 верасня 1810 года)
- Акт аб свабодзе друку (шв.: Tryckfrihetsförordningen), ухвалены ў 1949 годзе
- Акт аб форме праўлення (шв.: Regeringsformen), ухвалены ў 1974 годзе
- Акт аб свабодзе выказвання поглядаў (шв.: Yttrandefrihetsgrundlagen), одобрен в 1991 году
Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам.
Акт аб форме праўлення з'яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года.
Гісторыя [правіць]
Канстытуцыйная рэформа з прыняццем новага Акту аб форме праўлення ад 1975 года не скончылася: у 1976 і 1979 гадах рыксдаг прагаласаваў за ўвядзенне асобных паправак да канстытуцыі, галоўнай мэтай якіх стала ўмацаванне канстытуцыйнай абароны правоў і асноўных свабод чалавека.
Закон аб прастоланаследванні, прыняты ў 1810, быў дапоўнены ў 1979 палажэннем, якое дазваляе жанчыне кіраваць краінай у якасці манарха.
Чатыры асноўных акта могуць быць зменены толькі пры адабрэнні на дзвюх паслядоўных сесіях заканадаўчага органа, паміж якімі павінны прайсці ўсеагульныя выбары.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Швецыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Еўропы: Канстытуцыі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |