Канстытуцыя 3 мая 1791 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Устава аб кіраванні»
(Канстытуцыя 3 мая 1791 года)
Тытульная старонка надрукаванай у Варшаве на польскай мове Канстытуцыі 3 мая 1791 года
Тытульная старонка надрукаванай у Варшаве на польскай мове Канстытуцыі 3 мая 1791 года
Створаны ухвалена 3 мая 1791 г.; паўторна ўхвалена і актыкавана 5 мая 1791 г.
Ратыфікаваны не ратыфікавана канчаткова патрэбнымі 3/4 соймікаў (працэс ратыфікацыі спынены па прычыне ваенных падзей)
Месца захоўвання Каралеўскі палац ў Варшаве (Польшча)
Аўтар кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст, Гуга Калантай, граф Ігнацы Патоцкі, князь Казімір Нестар Сапега, граф Станіслаў Малахоўскі, Станіслаў Сташыц, Сцыпіён П'ятолі і інш.

Устава аб кіраванні, ці Канстытуцыя 3 мая (польск.: Ustawa rządowa, Konstytucja 3 maja) — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на канстытуцыйную манархію.

Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і вызначае падзел галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трону замест ранейшай выбарнасці манарха соймам.

Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова[1]. Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства.

Канстытуцыя 3 мая стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў гісторыі і традыцый Рэчы Паспалітай, бо разглядалася як апошняя надзея выратаваць Рэч Паспалітую ад гібелі і сімвал справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі Асветніцтва ў айчыне[2].

Абставіны прыняцця і легальнасць ухвалы[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя ад 3 мая 1791 г. была прынята ў ходзе Чатырохгадовага (Вялікага) сойма 1788—1791 гг., які быў аб'яўлены канфедэрацыяй шляхты, што дазваляла прымаць рашэнні і законы большасцю галасоў. З 1790 г. першапачатковая колькасць паслоў на Чатырохгадовы сойм (172 шляхціцы) была павялічана да 346 паслоў, а сенатараў засталася той жа — 155[3]. Аднак у поўным складзе членаў Чатырохгадовы сойм ніколі не працаваў: рашэнні прымаліся звычайна пры прысутнасці каля 200 асоб (паслоў і сенатараў), бо кворуму на сойме Рэчы Паспалітай не патрабавалася.

Мастак Казімеж Вайнякоўскі, карціна «Ухвала Канстытуцыі 3 мая 1791 года», 1806 год. Зала Сената ў Каралеўскім палацы ў Варшаве, дзе праходзіла сесія сойма

Канстытуцыя была складзена прыхільнікамі рэформ («Патрыятычнай партыяй» на чале з каралём Станіславам Аўгустам і маршалкам сойма Станіславам Малахоўскім) на польскай мове пад назвай «Ustawa Rządowa» і захоўвалася ў тайне да зручнага моманту. Каб забяспечыць ухвале праекта большасць галасоў, маршалак Малахоўскі вырашыў паставіць праект на разгляд сойма ў першы дзень пачатку новай сесіі пасля парламенцкіх канікул і спецыяльна не аб'яўляў планаваную дату яе пачатку (5 мая), а праінфармаваў толькі паслоў-прыхільнікаў. Аднак яшчэ ў канцы красавіка гэтая інфармацыя дайшла і да непрыхільнікаў — расійскага амбасадара і «Гетманскай партыі», таму гетман Францішак Ксаверый Браніцкі пачаў неадкладна рассылаць ганцоў за сваімі паплечнікамі-пасламі[4].

У такой сітуацыі маршалак Малахоўскі пастанавіў адкрыць сесію сойма ў Варшаве 3 мая 1791 г. (а 11 гадзіне раніцы), каб пазбегнуць пагрозы ўжывання сілы з боку праціўнікаў рэформ[5]. Канстытуцыя была прынята 3 мая абсалютна легальна прыхільнікамі «Патрыятычнай партыі» пры наяўных 182 асобах (сенатарах і паслах) пасля бурных дэбатаў на працягу 7 гадзін[6]. Менавіта станоўчая пазіцыя паслоў ад ВКЛ (перш за ўсё маршалка канфедэрацыі шляхты ВКЛ князя Казіміра Нестара Сапегі) вырашыла справу ўхвалы на сойме Канстытуцыі[7]. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст у прысутнасці паслоў і сенатараў на сойме прыняў прысягу Канстытуцыі ў той жа дзень, а князь Казімір Нестар Сапега стаў першым у шэрагу 110 асоб, якія падтрымалі Канстытуцыю[8]. Фармальнага галасавання не было; ухвала была прынята шляхам акламацыі (ухвалай рашэння сходам праз усклікі «згода» без падліку галасоў); пісьмова засведчылі сваю прысягу Канстытуцыі толькі 84 асобы, што было дастаткова для перавагі над непрыхільнікамі[9]. У сітуацыі эмацыйнага накалу сойма і гараджан Варшавы ўхваліў Канстытуцыю нават глава апазіцыйнай «Гетманскай партыі» Францішак Ксаверый Браніцкі, хоць у душы быў супраць і пазней стане міністрам у «Стражы правоў»[10]. 72 паслы выказаліся супраць, але актыўных непрыхільнікаў аказалася толькі 28 асоб[11].

Мастак Ян Матэйка, карціна «Канстытуцыя 3 мая 1791 года», 1891 год. Кароль Станіслаў Аўгуст (злева з мантыяй) уваходзіць у Сабор Святога Яна Хрысціцеля, дзе паслы складуць прысягу Канстытуцыі. На заднім плане Каралеўскі палац, дзе праходзіла сесія сойма

Праціўнік Канстытуцыі князь Антоні Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі (1748—1794) выказаўся на сойме, што раней выбранаму каралю народ мог адмовіць у падпарадкаванні, калі кароль не выконваў абавязкі, а па новым праекце спадчынны кароль звальняецца ад адказнасці, якая ўжо перакладаецца на міністраў[12].

Тое, што паслы-праціўнікі ўхвалы Канстытуцыі — «Гетманская партыя» (на чале з гетманамі графам Францішкам Ксаверыем Браніцкім і графам Севярынам Жавускім, графам Шыманам Касакоўскім і інш.) — не былі праінфармаваны пра паседжанне сойма 3 мая, не змяншае легальнасці прыняцця Канстытуцыі, бо сама ўхвала Канстытуцыі соймам была толькі пачатковым этапам яе прыняцця, павінна была быць яшчэ канчаткова зацверджана соймікамі і магла быць апратэставана. Прыняцце ж Канстытуцыі прыспешаным спосабам, калі не была праінфармавана і адсутнічала значная колькасць паслоў, дало падставу для праціўнікаў рэформ паставіць пад сумненне легальнасць прыняцця гэтага юрыдычнага акта[13].

На наступны дзень (4 мая) невялікая група з 28 асоб (паслоў і сенатараў на чале з Антоніем Станіславам Святаполк-Чацвярцінскім) падала пратэст на прыняцце Канстытуцыі (хоць пазней некаторыя асобы адклікалі свой пратэст)[14], аднак 5 мая пытанне ўхвалы Канстытуцыі было вырашана на зноў адкрытай сесіі сойма канчаткова: апеляцыя апанентаў была адвергнута Канстытуцыйнай Дэпутацыяй, якая падпісала Канстытуцыю, а сойм ухваліў аднагалосна «Дэкларацыю сабраных станаў», якая скасоўвала ўсе ранейшыя юрыдычныя акты, які былі супярэчнымі Канстытуцыі 3 мая[15]. Такая падтрымка на сойме была забяспечана ў тым ліку прысутнасцю групоўкі паслоў «Радзівілаўскі Клуб», якая 4 мая дала маршалку сойма Станіславу Малахоўскаму сваю згоду і заруку[16]. У Дэкларацыі двойчы падкрэсліваўся федэрацыйны характар Рэчы Паспалітай («у дзяржавах Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага»)[17]. Падтрымалі Канстытуцыю і некаторыя паслы, якія не былі на сесіі 3 мая: яны заявілі, што былі звязаны інструкцыямі соймікаў, але пабачылі, што новая Канстытуцыя не пашырае правы каралеўскай улады больш, чым патрэбна, і пераканаліся ў выратавальнасці новага закона для айчыны[18]. Таксама 5 мая Канстытуцыя была ўпісана ў варшаўскія гродскія кнігі, што рабіла яе юрыдычным актам абавязковай сілы; ёй прысягнула войска[19].

Юрыдычны акт пачынаў паступова атрымліваць падтрымку шляхты ў рэгіёнах, хоць да таго большасць шляхты была праціўніцай скасавання вольнай элекцыі манарха, — большая частка соймікаў, якія абмяркоўвалі дакумент у 1791 г. і пачатку 1792 г., падтрымалі ўхвалу Канстытуцыі: у ВКЛ 27 соймікаў шляхты з 33 прысягнулі Канстытуцыі; а ў Польскім Каралеўстве з 42 соймікаў 10 соймікаў прысягнулі, а 27 соймікаў пакуль толькі ўхвалілі Канстытуцыю[20]. Далейшыя разгляды і абмеркаванні былі перарваны дзеяннямі Таргавіцкай канфедэрацыі (1792) і пачаткам вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1792 г.

Аўтары і падпісанты Канстытуцыі[правіць | правіць зыходнік]

У аснову праекта Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была пакладзена Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна (1789), прынятая ў час Вялікай французскай рэвалюцыі. Справа рэформы дзяржаўнага кіравання (у прыватнасці — пытанне аб увядзенні спадчыннасці трону) была пастаўлена Патрыятычнай партыяй на сойме ў жніўні 1790 г., а канчатковы праект Канстытуцыі (пасля абмеркаванняў на канферэнцыях і ў кулуарах) быў гатовы ў сакавіку 1791 г.[21] Галоўнымі аўтарамі сталі кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст (уласна склаў пачатковы варыянт[22]), граф Ігнацы Патоцкі, граф Станіслаў Малахоўскі і Гуга Калантай (апошняму прыпісваюць канчатковую рэдакцыю)[23]. Да аўтараў Канстытуцыі таксама адносяць сакратароў караля — Сцыпіёна П'ятолі, Аляксандра Ліноўскага і Піуса Кіцінскага, якія непасрэдна дапамагалі манарху[24].

Галоўнымі падпісантамі Канстытуцыі былі: а) соймавы маршалак і маршалак канфедэрацый малапольскай і велікапольскай правінцый Польскага Каралеўства — вялікі каронны рэферэндарый Станіслаў Малахоўскі; б) маршалак канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага — генерал літоўскай артылерыі князь Казімір Нестар Сапега. Іншых падпісантаў налічвалася 12 чалавек: па 4 чалавекі ад ВКЛ, Малапольскай правінцыі і Велікапольскай правінцыі Польскага Каралеўства.

Малапольшча:

Вялікапольшча:

ВКЛ:

Характар юрыдычнага акта 3 мая 1791 года[правіць | правіць зыходнік]

Да прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года ў Рэчы Паспалітай любая пастанова (закон) сойма называлася «канстутуцыяй», а ў сённяшнія часы пад канстытуцыяй разумеецца толькі асноўны закон дзяржавы. Для адлюстравання значнасці і прынцыповасці юрыдычны акт ад 3 мая 1791 г. атрымаў афіцыйную назву «Ustawa Rządowa». Польскамоўная назва «Ustawa Rządowa» перакладаецца як «Устава аб кіраванні»: мелася на ўвазе — аб форме дзяржаўнага праўлення, аб дзяржаўным ладзе[25].

Юрыдычны акт «Ustawa Rządowa» яго творцамі разумеўся не проста як нейкі звычайны закон, прыняты соймам, а як асноўны закон краіны і называўся ў тэксце дакумента «народная канстытуцыя». У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. прама гаворыцца аб першаснасці і перавазе гэтага юрыдычнага акта над іншымі, аб галоўным і цэнтральным становішчы яго ў сістэме права дзяржавы[26]. Планавалася, што «народная канстытуцыя» прымаецца надоўга і змяніць яе можа толькі спецыяльны «канстытуцыйны сойм» — «экстраардынарны», што яшчэ раз кажа пра важнасць закона і сур'ёзнасць адносін парламентарыяў да яго, пра нешараговае значэнне гэтага юрыдычнага акта[27].

Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і ўстанаўлівае форму дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай[28]. Пераважны аб'ём тэксту Канстытуцыі закранае тэму падзелу галін улады, а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. Дэталёва вызначаецца і замацоўваецца важная роля караля ў грамадстве і сістэме ўлады.

5 мая 1791 г. Гуга Калантай, галоўны стратэг рэформ, абвясціў, што пасля працы над «палітычнай канстытуцыяй» (мелася на ўвазе канстытуцыя 3 мая 1791 г.), прыступае да рэдагавання «эканамічнай канстытуцыі» (кадыфікацыі законаў адносна сялян, праў уласнасці на падставе перадавых ліберальных эканамічных тэорый) і «маральнай канстытуцыі» (праекта рэформы адукацыі), аднак гэтая праца так і не была завершана[29].

Структура Канстытуцыі[правіць | правіць зыходнік]

Рукапісны польскамоўны арыгінал Канстытуцыі 3 мая 1791 года, які захоўваецца ў Каралеўскім палацы ў Варшаве (Польшча)

Канстытуцыя складаецца з 11 артыкулаў, якія лёгка групуюцца ў блокі артыкулаў.

Спачатку першым ідзе артыкул, прысвечаны пануючай рэлігіі («I. Пануючая рэлігія»). Затым, наступныя па парадку тры артыкулы («II. Шляхта-землеўладальнікі», «III. Гарады і мяшчане», «IV. Вясковыя сяляне») прысвечаны статусу саслоўяў. Потым ідуць чатыры артыкулы («V. Урад, або вызначэнне публічных уладаў», «VI. Сойм, ці заканадаўчая ўлада», «VII. Кароль. Выканаўчая ўлада», «VIII. Судовая ўлада»), прысвечаныя тром паасобным галінам улады — заканадаўчай (сойм), выканаўчай (кароль і ўрад) і судовай. Наступныя два артыкулы («IX. Рэгенцтва», «X. Выхаванне каралеўскіх дзяцей») прысвечаны выключна каралеўскай уладзе. І апошнім ідзе артыкул («XI. Народныя ўзброеныя сілы»), прысвечаны статусу ўзброеных сіл.

Па тэкставым аб'ёме самым вялікім з'яўляецца артыкул «VII. Кароль. Выканаўчая ўлада» — каля 33% усяго тэксту Канстытуцыі. А самым вялікім блокам з'яўляецца група артыкулаў, прысвечаная тром асобным галінам улады, — каля 66% усяго тэксту Канстытуцыі.

Улічваючы, што каралю прысвечаны артыкулы «VII. Кароль. Выканаўчая ўлада», «IX. Рэгенцтва», «X. Выхаванне каралеўскіх дзяцей», а таксама ў тым ці іншым аспекце некаторыя абзацы іншых артыкулаў, то сумарна ролі караля ў сістэме ўлады прысвечана каля 48% тэксту Канстытуцыі. Напрыклад, каралю, які меў пэўную судовую ўладу, давалася права амністыі ў дачыненні да прысуджаных да смерці людзей, акрамя асоб, якія здзейснілі дзяржаўныя злачынствы; ён узначальваў народныя ўзброеныя сілы і г.д.

Артыкул «III. Гарады і мяшчане» цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон «Гарады нашы Каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» ад 18 красавіка 1791 г., а артыкул «VI. Сойм, ці заканадаўчая ўлада» цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон «Закон аб сойміках» ад 24 сакавіка 1791 г.[30] Адсюль навізной артыкулаў Канстытуцыі была менавіта форма дзяржаўнага ўладкавання, а не сукупна палітыка-эканамічная праблематыка (стварэнне больш выгодных умоў развіцця мануфактурнай вытворчасці і гандлю, кампраміс паміж аджываючымі феадальна-прыгонніцкімі і новымі, капіталістычнымі адносінамі і г.д.).

Дзяржаўны лад і дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай па Канстытуцыі 3 мая 1791 года[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыйная манархія[правіць | правіць зыходнік]

Зала Сената ў Каралеўскім палацы ў Варшаве, дзе была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Фота 2008 г.

Захоўваючы многае з традыцый Рэчы Паспалітай, Канстытуцыя цалкам змяніла дзяржаўны лад: форма праўлення Рэчы Паспалітай у выглядзе абмежаванай манархіі (т.зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) змянялася на канстытуцыйную манархію[31]. У арганізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання рэалізоўвалася канцэпцыя французскага асветніка Шарля Мантэск'ё аб падзеле ўлады на тры галіны (заканадаўчую, выканаўчую і судовую), што безумоўна лічыцца станоўчым баком Канстытуцыі[32].

У пачатку Канстытуцыі адзначаецца, што каталіцкая канфесія з'яўляецца пануючай, а іншым канфесіям і рэлігіям гарантуецца свабода і талерантнасць. Аднак адрачэнне ад каталіцызма было забаронена, за што прадугледжвалася смяротнае пакаранне. Гэта кажа аб раннебуржуазным характары канстытуцыі, калі рэлігія не была аддзелена ад дзяржаўных устаноў. Каталіцкія біскупы былі пераведзены на дзяржаўнае ўтрыманне. Аднак у Канстытуцыі ўжо паказваецца іншая крыніца ўлады, чым у юрыдычных актах папярэдняй эпохі (Бог). Лепш за ўсе новы дух Канстытуцыі адлюстроўвае артыкул «V. Урад, або вызначэнне публічных улад», якая сцвярджае — услед за Жан-Жакам Русо, — што: «Усялякая ўлада ў чалавечым грамадстве бярэ свой пачатак у волі народа»[33].

Былі назаўсёды забаронены канфедэрацыі шляхты. Асновай войска станавіліся прафесійныя «народныя ўзброеныя сілы», якія падпарадкоўваліся выканаўчай уладзе і служылі абароне цэласці дзяржавы і абароне правоў народа. Канстытуцыя абвяшчалася нязменнай на 25 гадоў. Перагледзець яе мог толькі спецыяльны канстытуцыйны сойм.

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сойму (ніжэйшая палата — Паслольская Ізба, вышэйшая — Сенат). Аднак сойм ужо перастаў складацца з трох саймаваных станаў (караля, Сената і Пасольскай Ізбы). Маршалак сойма выконваў кантрольную функцыю, бо ў выпадку крызісу меў права склікання сойма (раней гэта права належала каралю). Пазіцыя караля ў сойме была зведзена да ролі старшыні Сенату, дзе ён меў адзін голас (два галасы — у выпадку роўнасці галасоў пры галасаванні членаў Сената па якім-небудзь пытанні). Кароль меў таксама права заканадаўчай ініцыятывы і меў права гэтак жа, як і маршалак, склікаць сойм у любы момант на сесію.

Прынцыповае значэнне мела Пасольская Ізба, якая зацвярджала законы, вырашала пытанне аб падатках, аб вайне і міры, аб прыцягненні крэдытаў, вырабу манеты, кантролі выканаўчай улады. Ізба складалася з 204 паслоў (з іх 24 прадстаўлялі гарады з дарадчым голасам), выбраных на 2 гады на мясцовых сойміках. Паслы прадстаўлялі ўжо ўвесь «народ шляхецкі», а не толькі свой рэгіён, бо Канстытуцыяй было ліквідавана права ліберум вета (liberum veto) і ўсе пастановы сойма павінны былі прымацца большасцю галасоў. Ліквідавалася таксама такая з'ява як соймікавыя інструкцыі для паслоў. У Пасольскай Ізбе прадстаўнікі каралеўскіх гарадоў мелі права паўнаважнага голасу па гарадскім і эканамічным справам і дарадчага голасу па астатніх пытаннях. Выбарчы голас атрымалі асобы шляхецкага саслоўя з 18 гадоў жыцця, якія мелі гадавы прыбытак больш за 100 злотых і былі запісаны ў земскія кнігі.

Сенат, які складаўся з 132 саноўнікаў (ваяводаў, маршалкаў, біскупаў і міністраў) і караля, быў пазбаўлены права заканадаўчай ініцыятывы. Сенат у параўнанні з папярэднім яго статусам і правамі атрымліваў права голасу і права адтэрмінаванага вета (забароны) закона. Адхілены Сенатам закон мог быць праведзены ў жыцце шляхам новага галасавання Пасольскай Ізбы, але ўжо новай кадэнцыяй сойма (г.зн. новым скліканнем). Сенат Рэчы Паспалітай да той пары дэ-факта не ўяўляў сабой асобную палату сойма, а выконваў функцыі каралеўскай рады і менавіта кароль (вялікі князь) раней вырашаў, якім быць становішчу Сената[34].

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўчая ўлада належала каралю (вялікаму князю) і Радзе («Стражы правоў») з 6 міністраў, якая была падсправаздачна сойму. «Стража правоў, або каралеўская рада» (фактычна — кабінет міністраў) складалася з пяці міністраў, прызначаных каралем, і прымаса (г.зн. кіраўніка каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай — у прыватнасці, Гнезненскага арцыбіскупа). Прымас уводзіўся ў склад «Стражы» па прычыне таго, што ўзначальваў Адукацыйную камісію (міністэрства адукацыі), з'яўляючыся міністрам адукацыі[35]. У паседжаннях Стражы з дарадчым голасам прымаў удзел і маршалак сойма (спікер), а таксама спадчыннік прастола па дасягненні паўналецця і прыняцця прысягі на «народнай канстытуцыі».

Міністры кіравалі асобнымі сферамі кіравання: справай паліцыі — адзін з маршалкаў, дзяржаўнай пячаткай (унутранымі справамі) — адзін з канцлераў, знешнімі справамі — іншы з канцлераў, войскам — адзін з гетманаў, дзяржаўным скарбам — адзін з падскарбіяў. Міністры не кіравалі гэтымі справамі непасрэдна, а з дапамогай адпаведных камісій (адукацыі, войска, скарба, паліцыі), куды членаў прызначаў сойм. Усе рашэнні караля павінны былі мець подпіс міністра са Стражы, бо паводле Канстытуцыі манарх не адказваў перад соймам і судом за свае рашэнні. Аднак міністр быў адказны за прынятыя рашэнні і за парушэнні закона і мог быць адкліканы з пасады Пасольскай Ізбой[36]. Такім чынам, упершыню ў свеце быў сфармуляваны (у пісаным праве) прынцып палітычнай (парламентарнай) адказнасці міністра, нават калі апошні ніякіх законаў не парушаў[37].

Пажыццёвасць дзяржаўных пасад скасоўвалася, змянялася іх выбарнасцю на дзяржаўным утрыманні. Кароль самастойна прызначаў сенатараў, міністраў, чыноўнікаў і афіцэраў, акрамя тых, якія прызначаліся соймам і соймікамі. На рэгіянальным узроўні (у ваяводствах і паветах) выканаўчая ўлада належала парадкавым цывільна-вайсковым камісіям, якія выбіраліся мясцовымі соймікамі[38].

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Суды паводле Канстытуцыі былі цалкам незалежны ад выканаўчай і заканадаўчай улад[39]. Захоўваўся ранейшы прынцып саслоўнасці суда — асобныя суды для кожнага саслоўя. Захоўвалася юрысдыкцыя ўладальніка зямлі (шляхціца ці царквы) над сялянамі ў прыватных ці царкоўных маёнтках. Захоўваліся асобныя трыбуналы ў ВКЛ, Вялікапольшчы і Малапольшчы.

Навізной было ўвядзенне рэферэндарскіх судоў для разгляду спраў вольных сялян[40]. Земскія і гродскія суды аб'ядноўваліся ў зямянскія суды. Падобна ж рэфармаваліся гарадскія суды, пакідаючы асэсорскі суд як касацыйную інстанцыю[41].

Статус караля (вялікага князя) па Канстытуцыі 3 мая 1791 года[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя, прынятая на сойме, напісана ад імя апошняга манарха Рэчы Паспалітай — караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста. Па Канстытуцыі кароль (вялікі князь) меў вялікае сімвалічнае значэнне для дзяржавы, роўна як і спадчыннікі прастола.

Канстытуцыя ключавым чынам змяніла статус караля (вялікага князя). Галоўным змяненнем была адмена вольнай элекцыі (выбарнасці) манарха шляхтай; была ўведзена спадчыннасць трону. Гэта надавала вялікую стабільнасць палітычнай сістэме.

Кароль узначальваў выканаўчую ўладу, але гэтая ўлада не была абсалютнай. У той жа час па Канстытуцыі кароль меў пэўны ўплыў на ўсе сферы грамадства і іншыя галіны ўлады. Улада караля заставалася абмежаванай і збалансаванай іншымі галінамі ўлады, але пры пэўным збегу абставін дазваляла пераважыць чашу шаляў на бок караля.

Пасля смерці польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста трон павінен быў заняць саксонскі курфюрст Фрыдэрык Аўгуст ІІІ, прадстаўнік дынастыі Вецінаў, а пасля яго — яго сыны ці муж дачкі[42].

Становішча саслоўяў па Канстытуцыі[правіць | правіць зыходнік]

Рукапісны польскамоўны арыгінал Канстытуцыі 3 мая 1791 года

Канстытуцыя ўтрымлівае яшчэ шмат чаго ад феадальных традыцый. Канстытуцыя захоўвала саслоўнаць грамадства з тыповай мадэллю «шляхта - мяшчане - сяляне». Абвясціла нязменнасць кардынальных правоў, захавала карпаратыўнасць і адзінаўладдзе за шляхецкім саслоўем, шляхецкія правы і прэрагатывы абвяшчала непарушнымі[43]. Грамадзянскія свабоды распаўсюджваліся на прывілеяванае саслоўе — шляхту, якой былі прысвечаны практычна ўсе артыкулы Канстытуцыі. Адначасова рабіліся ўступкі жыхарам гарадоў дзяржаўнай юрысдыкцыі, у ліку якіх — асабістая недатыкальнасць, права набыцця зямлі, шляхецтва, заняцця ніжэйшых адміністрацыйна-судовых і царкоўных пасад.

Хоць сацыяльныя адносіны ў дзяржаве працягвалі мець саслоўны характар, Канстытуцыя ўводзіла пэўныя ўмовы, якія адкрывалі магчымасць змены гэтага становішча рэчаў[44]. Артыкул «III. Гарады і мяшчане» цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон «Гарады нашы Каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» ад 18 красавіка 1791 г. Паводле гэтага закону мяшчанскае саслоўе (гараджане) атрымала грамадзянскія правы, такія ж, як і шляхта. Для прадстаўнікоў мяшчанскага саслоўя адкрываліся шырокія магчымасці набілітацыі (г.зн. узвядзення чалавека ў статус прадстаўніка вышэйшага саслоўя — шляхты) — шляхам выплаты ў дзяржаўны скарб падаткаў не ніжэй устаноўленага цэнзу і куплі маёнтка. Акрамя таго, кожны сойм павінен быў набілітаваць (па рэкамендацыі земскіх паслоў і гарадскіх улад) па 30 мяшчан, якія валодалі нерухомасцю ў горадзе.

Артыкул «VI. Сойм, ці заканадаўчая ўлада» цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон «Закон аб сойміках» ад 24 сакавіка 1791 г., паводле якога шляхта, якая не мела ва ўласнасці зямлю, страчвала палітычныя правы, а для арандатараў зямлі ўводзіўся маёмасны цэнз, што дакладна вызначалася законам аб сойміках.

У не малой меры Канстытуцыя з'яўлялася рэалізацыяй сацыяльных ідэй прадстаўнікоў як заходнееўрапейскага Асветніцтва, так і прадстаўнікоў Асветніцтва Рэчы Паспалітай[45]. Канстытуцыя не цалкам рэалізоўвала ідэю эпохі Асветніцтва аб прадастаўленні палітычных правоў для ўладальнікаў маёмасці, а грамадзянскіх правоў — для ўсіх, аднак тэндэнцыя гэтага выразна прамалёўваецца[46]. У артыкулах Канстытуцыі ўжо не гаворыцца аб «народзе шляхецкім», а аднойчы згадваецца новае значэнне «народа» як усіх жыхароў Рэчы Паспалітай і часцей у значэнні «і гарадскія зямельныя ўласнікі», пад якімі разумеліся ўладальнікі зямлі і капіталу[47].

У дачыненні да сялян Канстытуцыя пацвярджала наяўнасць кантрактаў паміж землеўладальнікам і селянінам (альбо сялянскай суполкай) і дэкларавала юрыдычную апеку над гэтымі кантрактамі, што павінна было спрыяць паляпшэнню становішча сялян. Абавязкі па выкананні кантрактаў ускладаліся на абодва бакі. Палажэнні артыкула аб сялянах прадугледжвалі не толькі статус вольнага чалавека для сялян-іншаземцаў, якія прыязджаюць у Рэч Паспалітую на сталае жыхарства, але і для сялян-уцекачоў з Рэчы Паспалітай, а таксама даўгавую амністыю апошнім, ад чаго колькасць свабодных сялян павінна была толькі ўзрастаць.

Такім чынам, Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства, калі ўсёй паўнатой правоў (у тым ліку абіраць і быць абраным у парламент) валодалі толькі тыя, хто пераадольваў усталяваны маёмасны цэнз[48]. Канстытуцыя ні ў якім разе не кансервуе феадальна-прыгонніцкі лад[49].

Пытанне уніі Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя 3 мая 1791 года ліквідавала паасобныя цэнтральныя органы ўлады Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), ствараючы адзін кабінет міністраў (дзе прадстаўнікі ВКЛ і Польскага Каралеўства атрымлівалі па палове пасад, чым захоўваўся парытэт у заняцці пасад па тэрытарыяльным прынцыпе), але фармальна (юрыдычна) не ліквідавала дзяржаўную ўнію паміж Польскім Каралеўствам і ВКЛ[50]. Канстытуцыя абыходзіла бокам пытанне аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэчы Паспалітай — аб узаемаадносінах Польскага Каралеўства і ВКЛ[51]. Згодна з Канстытуцыяй, польскі кароль захаваў тытул вялікага князя літоўскага. У ВКЛ засталося сваё судаводства; свой скарб; сімволіка; сістэма ўрадаў (пасад), тытулаў і званняў; роўнае прадстаўніцтва ў сойме і яго камісіях; і інш. Месцам правядзення соймаў вызначана Варшава, але соймы маглі адбывацца раз у 3 гады ў Гродне.

Юрыдычныя акты, якія былі прыняты, як да ўхвалы Канстытуцыі, так і пасля, не ліквідавалі федэрацыйную аснову Рэчы Паспалітай, а надавалі ёй новую, больш цесную форму[52]. Неўзабаве пытанне ўзаемаадносін Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага было ўдакладнёна Чатырохгадовым соймам у законе «Узаемныя заручыны абодвух народаў» («Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów», 20 кастрычніка 1791 г.), які быў прыняты з падачы кіраўніка канфедэрацыі шляхты ВКЛ князя Казіміра Нестара Сапегі (верагодным аўтарам закона лічыцца Тэадор Корсак) і якім сцвярджалася, што ўнія Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага захоўваецца і Рэч Паспалітая не ператвараецца ва ўнітарную дзяржаву[53].

Тагачасныя пераклады на іншыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя 3 мая 1791 года на польскай мове. Дукарня Міхала Гроля (горад Варшава), 1791 г.

Пачатковыя варыянты Канстытуцыі, пазнейшыя рэдагаванні Канстытуцыі яе аўтарамі і канчаткова прыняты варыянт Канстытуцыі для зацвярджэння на сойме былі на польскай мове. Яшчэ ў ходзе шматмесячнай працы над варыянтамі Канстытуцыі ксёндз Сцыпіён П'ятолі (сакратар караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста) рабіў паралельна пераклады версій Канстытуцыі на міжнародную ў тыя часы ў Еўропе французскую мову (для азнаямлення замежных манаршых двароў) і лічыцца па той прычыне адным з сааўтараў Канстытуцыі[54]. Адразу па ўхвале Канстытуцыя была надрукавана па распараджэнні караля ў Варшаве на французскай мове асобнай кніжкай. У ліпені і жніўні 1791 г. па-французску Канстытуцыю надрукавалі і варшаўскія газеты[55]. Варыянт Канстытуцыі быў перасланы ў Санкт-Пецярбург да расійскай імператрыцы Кацярыны II[56], а таксама ў Велікабрытанію, Аўстрыю, Францыю (дзе Канстытуцыю пасля чытання, напрыклад, высока ацаніў абат Сіес), Галандыю, Прусію, Саксонію і інш.[57]

У 1791 г. у Лондане Канстытуцыя была надрукавана асобнымі кніжкамі на англійскай мове (у друкарні Джона Дэбрэта) і нямецкай мове, бо французская мова, у адрозненні ад іншых краін Еўропы, не з'яўлялася мовай двара і вялікай палітыкі ў Велікабрытаніі[58][59]. 24 мая 1791 г. у Германіі газета «Spener Zeitung» надрукавала Канстытуцыю па-нямецку[60].

Канстытуцыя была перакладзена на літоўскую мову, але толькі ў рукапісным выглядзе, а не надрукаваным. Да часоў жа Вялікага сойма (1788—1792) у канцылярскіх установах Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. не было створана ніводнага акта, цалкам створанага на той ці іншай балцкай гаворцы і адрасаванага жыхарам сваёй дзяржавы[61]. І сама Канстытуцыя 3 мая 1791 года не з'яўляецца юрыдычным дакументам, цалкам створаным на той ці іншай балцкай гаворцы і адрасаваным жыхарам сваёй дзяржавы, а менавіта пазнейшым перакладам на літоўскую мову з канчаткова ўхваленага пасламі сойма польскамоўнага юрыдычнага акта (арыгінала) — для тых, хто не ведаў польскую мову: для азнаямлення (праз зачытку артыкула «IV. Вясковыя сяляне» ксяндзамі) балтамоўным сялянам, ад якіх улады Рэчы Паспалітай хацелі мець падтрымку ва ўмовах знешняй ваеннай агрэсіі. Земскія акты (г.зн. афіцыйнае справаводства) у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі весціся толькі на польскай мове аж да самага апошняга падзела (1795) Рэчы Паспалітай. Пазней, у час паўстання 1794 года на чале з Тадэвушам Касцюшкам для заахвочання і падтрымкі з боку балтамоўных сялян адозвы касцюшкаўцаў таксама спецыяльна перакладаліся з польскай на літоўскую мову[62].

У час работы Чатырохгадовага сойма разглядаліся розныя праекты рэформы становішча сялян (у першую чаргу старосцінскіх сялян), пра што было вядома самім сялянам. Сяляне падымалі хваляванні; некаторыя спецыяльна збягалі за мяжу, каб па вяртанні ў Рэч Паспалітую атрымаць па Канстытуцыі волю, але іх чакала толькі судовае пакаранне[63].

Расія доўгі час выкарыстоўвала рэлігійны фактар (лозунг абароны праваслаўных) для ўплыву на Рэч Паспалітую і ўмяшальніцтва ў яе справы, таму сярод праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай узнікалі хваляванні (у тым ліку з падачы мясцовага праваслаўнага кліру)[64]. Паводле звестак рускага гісторыка Мікалая Кастамарава, адзін з аўтараў Канстытуцыі вялікі літоўскі маршалак граф Ігнацы Патоцкі ў красавіку 1792 г. загадаў перакласці Канстытуцыю на «рускую мову», каб «узняць супраць Масквы русінаў — тады паўстане ўся Беларусія, уся Украіна, паўстануць казакі»[65][66]. Быў зроблены рукапісны пераклад на «рускую мову» і ў Вільні на падставе яго пачалі друкавацца брашуры з тэкстам Канстытуцыі на «рускай мове»[67]. Пад «Беларусіяй», верагодна, меліся на ўвазе падзвінскія і падняпроўскія паветы і ваяводствы Вялікага Княства Літоўскага, якія пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. увайшлі ў склад Расійскай імперыі і адначасова ў склад Беларускага генерал-губернатарства і якія Патоцкі хацеў вярнуць да складу Вялікага Княства Літоўскага дэманстрацыяй юрыдычных свабод. Са звестак Кастамарава не зусім зразумела, што разумееца пад «рускай мовай»: «руская мова» ВКЛ (старабеларуская мова), якой амаль не карысталіся з канца XVII ст., ці афіцыйная літаратурная «руская мова» (вялікаруская мова) Расійскай імперыі, якой карысталіся ў справаводстве праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. Лёс брашур з тэкстам Канстытуцыі на «рускай мове» невядомы.

Папулярызацыя ў грамадстве[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г., пастаўленая Янам Лапацінскім у 1791 г. у сваім маёнтку Лявонпаль (Полацкае ваяводства)

Канстытуцыя характарызуецца як прагрэсіўная[68]. Першапачатковую ацэнку самім грамадствам Рэчы Паспалітай прынятая ў Варшаве 3 мая 1791 г. Канстытуцыя атрымала неадкладна не толькі ў Варшаве, але і ва ўсёй дзяржаве. У Варшаве была сустрэта з вялікім энтузіязмам, як рэвалюцыйны акт і сапраўдны пачатак вялікіх рэформ, а прыхільнікі (у тым ліку сам кароль Станіслаў Аўгуст) не бяздзейнічалі ў справе папулярызацыі Канстытуцыі[69]. Па просьбе каталіцкіх біскупаў Рэчы Паспалітай папа рымскі перанёс дзень Святога Станіслава на 3 мая[70].

Папулярным лозунгам стала «Кароль з народам. Народ з каралём»; пляменніца караля графіня Марыя Тэрэза Тышкевіч (з роду Панятоўскіх) адной з першых апранула капялюш са стужкай, дзе быў напісаны такі лозунг, што стала модным[71]. Табакеркі, гузікі, галаўныя ўборы ўпрыгожваліся юбілейнымі вензелямі і палымянымі словамі[72]. Манарх — польскі кароль і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст — радаваўся як дзіця і ацэньваў прынятую соймам Канстытуцыю «дасканалей» англійскага і амерыканскага ўзораў, лічачы, што яна «мудрэй <...> і зусім процілеглая французскай рэвалюцыі», дзе абыходзіліся крывавым спосабам[73]. 8 мая адбыліся афіцыйныя ўрачыстасці і святкаванні ў Варшаве на чале з каралём Станіславам Аўгустам[74].

Сярод паслоў Чатырохгадовага сойма адразу ўзнікла палітычная групоўка «Сход прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая», якая налічвала 126 паслоў, 14 сенатараў і 73 іншыя (непарламенцкія) асобы з мяшчан і якая распрацоўвала праекты законаў[75][76]. Планавалася (паводле рашэння сойма ад 5 мая 1791 г.) пабудаваць у Варшаве касцёл Божага Наканавання ў гонар Канстытуцыі, закладка якога адбылася 3 мая 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам і прымасам Міхалам Ежы Панятоўскім[77].

У Віленскай езуіцкай акадэміі навучэнцам загадалі зубрыць Канстытуцыю як «узорны буквар кіравання і арганізацыі Рэчы Паспалітай»[78]. Шляхціц Ян Лапацінскі паставіў у сваім маёнтку Лявонпаль у Полацкім ваяводстве (на мяжы з Расіяй) мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя[79]. 12 чэрвеня 1791 г. у свой маёнтак Хойнікі (Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства) Караль Прозар запрасіў заможных шляхціцаў-суседзяў з Оўруцкага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў: стралялі з гармат; атрымалі какарды з двухкаляровай стужкай (бела-зялёнай) і надпісам «кароль, закон і айчына»; наведалі імшу; частаваліся за сталом вакол пышных дэкарацый; крычалі «віват, кароль з народам і народ з каралём»[80]. 1 ліпеня 1791 г. 96 святароў пінскага праваслаўнага сабора на чале з пінскім епіскапам Яўхімам Гарбацкім і тураўскім Іасафатам Булгакам абяцалі абараняць Канстытуцыю «усімі сіламі ад усялякай напасці ўнутранага паўстання» і ўрачыста адракліся ад расійскага падпарадкавання; у пачатку жніўня ўладальнік мястэчка Мерач Вінцэнт Езафовіч вітаў 3-майскую Канстытуцыю ілюмінацыяй і дазволіў радасную працэсію местачкоўцаў[81]. Самыя ж вялікія па размаху ўрачыстасці адбыліся ў маёнтку Пулавы князёў Чартарыйскіх[82].

Папраўкі, наступствы і адмена Канстытуцыі[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў чэрвені 1791 г. на сойме былі ўнесены папраўкі ў Канстытуцыю: права караля прызначаць на пасаду сенатара было заменена правам караля зацвярджаць асобу на пасаду сенатара з ліку кандыдатаў, прапанаваных соймам; было абмежавана права караля на амністыю злачынцаў (выключаліся асобы, асуджаныя на смерць соймавымі і ваеннымі судамі, а таксама іншымі судамі за забойства, крадёж скарбу і наезды)[83].

Ніякія з якасцей Канстытуцыі 3 мая ўжо не маглі выратаваць Рэч Паспалітую ад знешнепалітычных пагроз. Хоць Чатырохгадовы сойм усе рэформы рабіў нерадыкальнымі, з жаданнем унутрыграмадскага кампрамісу і імкнуўся не раздражняць характарам сваіх рэформ суседнія «вялікія дзяржавы» (Расію, Аўстрыю, Прусію, Велікабрытанію), якія аб'яўлялі аб сваёй прыхільнасці да Асветніцтва, але нават умераныя рэформы ў Рэчы Паспалітай сустрэлі негатыўную рэакцыю мілітарна моцных «асветніцкіх» суседзяў, бо прагрэсіўныя рэформы Рэчы Паспалітай пагражалі складзенаму балансу палітычных сіл у Еўропе[84]. Велікабрытанія ўхваліла прыняцце Канстытуцыі 3 мая, але актыўна (дыпламатычна і вайскова) не падтрымала Рэч Паспалітую супраць Расіі, Прусіі і Аўстрыі[85]. Канстытуцыя была прынята занадта позна, ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772). Наадварот, грамадства было расколата надвое, і прыняцце Канстытуцыі стала прычынай стварэння Таргавіцкай канфедэрацыі (1792) і падставай для ваеннага ўмяшальніцтва ў 1792—1793 гг. замежных дзяржаў (Расіі і Прусіі) у справы Рэчы Паспалітай з мэтай перашкодзіць прагрэсіўнаму рэфармаванню апошняй і раздзяліць тэрыторыю ахопленай гвалтам краіны.

23 лістапада 1793 г. дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гарадзенскага сойма (1793), на якім быў ухвалены другі падзел Рэчы Паспалітай (1793). А хутка адбыўся і канчатковы трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795).

Свята Канстытуцыі 3 мая[правіць | правіць зыходнік]

Дзень Канстытуцыі 3 мая пачаў святкавацца як нацыянальнае свята яшчэ ў Рэчы Паспалітай: 3 мая 1792 г. у Варшаве, Вільні, Мінску і ва ўсёй дзяржаве адбыліся афіцыйныя патрыятычныя святочныя мерапрыемствы[86].

У цяперашні час Дзень Канстытуцыі 3 мая святкуецца ў Рэспубліцы Польшча (у 1919—1939 гг. і з 1981 г.) і Літоўскай Рэспубліцы (упершыню пачалося з 2007 г.)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 121; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 112.
  2. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 93; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 239.
  3. Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 108.
  4. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 36.
  5. Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 36.
  6. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 235.
  7. Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.... С. 380.
  8. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 273, 276.
  9. Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 233.
  10. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 274; Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 696.
  11. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 233.
  12. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 266; Kalinka, W. Ustawa Trzeciego Maja... С. 34.
  13. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 120—121.
  14. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86.
  15. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 236; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 39; Kalinka, W. Ustawa Trzeciego Maja... С. 42.
  16. Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 39.
  17. Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.... С. 383; Чудаков, М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года... С. 17.
  18. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 276.
  19. Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 39; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 236.
  20. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 103; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 47.
  21. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 690, 692; Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 119—120.
  22. Polska na przestrzeni wieków... С. 362.
  23. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 120.
  24. Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 237.
  25. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 120; Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86.
  26. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 86.
  27. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  28. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 120.
  29. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 883; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 239; Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 696.
  30. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 120.
  31. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 30—32, 694, 695; Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 121; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 42, 44; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 129.
  32. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 694; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 42; Dzieje Sejmu Polskiego... С. 87; История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 101.
  33. Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795... С. 121; Dzieje Sejmu Polskiego... С. 87.
  34. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 694.
  35. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  36. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  37. Чудаков, М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года... С. 28.
  38. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  39. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  40. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  41. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695.
  42. Паводле польскага гісторыка С. Корвіна, безумоўна, існаваў палітычны праект выдання адзінай дачкі саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста I (Фрыдэрыка Аўгуста ІІІ) за князя Юзафа Панятоўскага, пляменніка польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста з мэтай захавання трону Рэчы Паспалітай у руках дынастыі Панятоўскіх, чым і тлумачыцца падтрымка Станіславам Аўгустам Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Гл.: Korwin, S. Trzeci Maj i Targowica... S. 48. Выказваюцца меркаванні, што не толькі Юзаф Панятоўскі, але і другі пляменнік (Станіслаў Панятоўскі) мог стаць жаніхом адзінай дачкі (на момант ухвалы Канстытуцыі) саксонскага курфюрста. Гл.: Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 125.
  43. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693.
  44. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693.
  45. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693.
  46. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693.
  47. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693, 694.
  48. Historia Polski / pod red. S. Kieniewicza i W. Kuli. — T. II, cz. I. — С. 273, 277.
  49. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Т. 2. — С. 236; Historia Polski / pod red. S. Kieniewicza i W. Kuli. — T. II, cz. I. — С. 273, 277; Ливанцев, К.Е. Польская конституция 3 мая 1791 года
  50. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 694.
  51. Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.... С. 379, 382—383, 391.
  52. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 696; Чудаков, М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года... С. 30.
  53. Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.... С. 389, 392; Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 694, 696; История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 102—103.
  54. Polska na przestrzeni wieków... С. 362; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 48.
  55. Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 48.
  56. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 271.
  57. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 279.
  58. New constitution of the government of Poland, established by the revolution, the third of May, 1791. London: printed for J. Debrett, 1791. – starodruk na stronach biblioteki cyfrowej Polona
  59. Polska na przestrzeni wieków... С. 362; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 48.
  60. Polska na przestrzeni wieków... С. 362; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 48.
  61. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 103.
  62. История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др... С. 174—175.
  63. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 292—297, 301.
  64. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 281, 297.
  65. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 345.
  66. Цалкам верагодна, што Кастамараў літаратурна (з сучаснай яго часу тэрміналогіяй) цытуе крыніцы, спасылкі на якія не прыводзяцца.
  67. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 346.
  68. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 695; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 129; Чудаков, М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года... С. 30.
  69. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 693, 697, 698; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej... С. 239.
  70. Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 698.
  71. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 277.
  72. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 270.
  73. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 270.
  74. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 278.
  75. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 91; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 52.
  76. Некаторыя гісторыкі лічаць «Сход прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая» першай сапраўднай палітычнай партыяй у гісторыі Рэчы Паспалітай. Гл.: Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795... С. 697.
  77. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 93.
  78. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 270.
  79. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 270.
  80. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 289.
  81. Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 270.
  82. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 290.
  83. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 288.
  84. Dzieje Sejmu Polskiego... С. 91, 93; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 130; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji... С. 42; Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 326.
  85. Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 130.
  86. Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой... С. 342—345.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
  • Анішчанка, Я.К. Канстытуцыя 3 мая 1791 / Я.К. Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : энцыкл.: у 6 т. — Мінск, 2006. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — С. 88—89.
  • Анішчанка, Я.К. Палітычная гісторыя у часы падзелу Рэчы Паспалітай : Доктарская дысертацыя / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2006. — 256 с.
  • Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г. / Ю. Бардах // Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бардах. — Мінск : Беларускі гістарычны агляд, 2002. — С. 364—408.
  • Васілевіч, Г.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Г.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, І.А. Юхо. — Мінск : Права і эканоміка, 2001. — 363 с.
  • Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён) : Вучэб. Дапаможнік / А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юха ; пад агульн. рэд. праф. А.Ф, Вішнеўскага. — Мінск : Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003. — 320 с.
  • Гісторыя Беларусі: Падруч. у 2 ч. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. — Мінск : Выш. шк., 2003. — Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. — 416 с.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
  • Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии / М.В. Довнар-Запольский. — Минск : Беларусь, 2003. — 680 с.
  • История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. — Минск : Амалфея, 2000. — 672 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • История южных и западных славян : в 2 т. / Под ред. Г.Ф. Матвеева и З.С. Ненашевой. — 2-е изд. — Москва : МГУ, 2001. — Т. 1. Средние века и Новое время. — 2001. — 688 с.
  • Костомаров, Н.И. Собрание сочинений. Исторические монографии и исследования: в 8 кн. / Н.И. Костомаров. — Санкт-Петербург : Тип. М.М. Стасюлевича, 1905. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой. — 714 с.
  • Ливанцев, К.Е. Польская конституция 3 мая 1791 года / К.Е. Ливанцев // Вестник Ленинградского университета. — 1958. — № 23. — С. 136—143.
  • Радаман, А. Сойм / А. Радаман // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 615—617.
  • Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.
  • Тымовский, М. История Польши / М. Тымовский, Я. Кеневич, Е. Хольцер. — М. : Весь Мир, 2004. — 544 с.
  • Чудаков, М.Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года. Государственно-правовая характеристика: учебно-методическое пособие / М.Ф. Чудаков. — Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005. — 37 с.
  • Юха, І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / І.А. Юха. — Мінск : Беларусь, 1991. — 238 с.
  • Юха, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юха. — Мінск: Універсітэцкае, 1992. — 270 с.
  • Юхо, И. История юридической науки Беларуси / И. Юхо, С. Сокол. — Минск: Бел. негос. ин-т правоведения, 2000. — 96 с.
  • Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795 / U. Augustyniak. — Warszawa : PWN, 2008. — 1006 s.
  • Dzieje Sejmu Polskiego / J. Bardach [i in.] ; koordynator pracy J. Bardach. — Warszawa : Wyd-wo Sejmowe, 1997. — 392 s.
  • Historia Polski / pod red. S. Kieniewicza i W. Kuli. — Warszawa : WPN, 1958. — T. II, cz. I. — 432 s.
  • Kalinka, W. Ustawa Trzeciego Maja : ustęp z niewydanego trzeciego tomu "Sejmu Czteroletniego" / W. Kalinka. — Kraków : Księgarnia Spółki Wydawniczej Polskiej, 1896. — 60 s.
  • Kocój, H. Elektor Saski Fryderyk August III wobec Konstytucji 3 Maja / H. Kocój. — Kraków : Wydaw. Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1999. — 259 s.
  • Korwin, S. Trzeci Maj i Targowica / S. Korwin. — Kraków : Druk wł. L. Anczyca i spółki, 1890. — 242 s.
  • Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji / E. Kowecki. — Warszawa : PWN, 1991. — 151 s.
  • Łojek, J. Geneza i obalenie Konstytucji 3 maja / J. Łojek. — Lublin : Wydaw. Lubelskie, 1991. — Wyd. 2. — 558 s.
  • Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795 / M. Markiewicz. — 2-e wyd. — Kraków : Wyd-wo Literackie, 2006. — 760 s.
  • Polska na przestrzeni wieków / H. Samsonowicz [i in.] ; redactor wydania J. Tazbir. — 2-e wyd. — Warszawa : WPN, 2006. — 803 s.
  • Rostworowski, E. Maj 1791 — maj 1792: rok monarchii konstytucyjnej / E. Rostworowski. — Warszawa : Zamek Królewski, 1985. — 39 s.
  • Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej. Geneza i upadek Konstytucji 3 maja / E. Rostworowski. — Warszawa : Wiedza Powszechna, 1966. — 348 s.
  • Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — T. 6 : Polska w czasach przełomu (1764—1815) / S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — 302 s.

Першакрыніца[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах