Кансуэла Веласкес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кансуэ́ла Вела́скес (ісп. Consuelo Velázquez Torres) (21 жніўня 1924, Сапалтан эль Грандэ, Халіска, Мексіка - 22 студзеня 2005, Мехіка) - мексыканская піяністка і кампазітар, аўтар сусветна вядомага хіта Besame mucho (Цалуй мяне моцна). Вядомасць Веласкес прынеслі таксама песні Amar y vivir (Кахаць і жыць), Cachito (Качыта), Que seas feliz (Будзь шчаслівым) і іншыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музычны талент дзяўчынкі выявіўся вельмі рана. бацькі Кансуэлы рана памерлі і яе выхаваннем займаліся дзядзька і цётка. Веласкес скончыла музычную школу ў Мехіка, ужо ў 15 гадоў яна давала ўрокі фартэпіяна.

Пазней Веласкес напісала велізарнае мноства песень, санат, араторый і сімфоній. Але ў гісторыю сусветнай музыкі яна назаўсёды ўвайшла як аўтар адной-адзінай песні пра першае каханне - Bésame mucho. Па прызнанні Веласкес, гэтая песня была напісана ёю пад уражаннем арыі з оперы «Гаеска» іспанскага кампазітара Энрыке Гранадоса. У 1944 годзе гэтая песня заняла першае месца хіт-парадзе песень ЗША пасля выканання яе Джымі Дорсі і яго аркестрам.

Сканала Веласкес 22 студзеня 2005 з-за ускладненняў на сэрцы, якія ўзніклі пасля таго, як у лістападзе 2004 года яна ўпала і зламала тры рэбры.