Кантонскі дыялект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кантонскі, гуаньчжоўскі ці гуандунскі дыяле́кт кітайскай мовы (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы юэ (ці, згодна іншай класіфікацыі, дыялект мовы юэ). На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макаа, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе.

Фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Склад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).

Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца ўваходзяць у ініцыяль.

Ініцыялі[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА.

Губныя Пярэднеязычныя Палатальны Заднеязычныя Глатальныя
звычайныя свісцячыя звычайныя агубленыя
Насавыя m /m/ (n /n/) (ng /ŋ/)
Выбухныя Без прыдыхання b /p/ d /t/ j /ts/ g /k/ gw /kʷ/ ∅ (/ʔ/)
З прыдыханнем p /pʰ/ t /tʰ/ ch /tsʰ/ k /kʰ/ kw /kʷʰ/
Фрыкатыўныя f /f/ s /s/ h /h/
Апраксіманты l /l/ j /y/ w /w/

У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/. Gw- /kʷ/ і kw- /kʷʰ/ пераходзяць у g- /k/ і k- /kʰ/ адпаведна, асабліва перад галосным o.

Тоны[правіць | правіць зыходнік]

У кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія:

  1. Высокі роўны ці ўзыходзячы; у сучаснай ганконгскай кантонскай яны знаходзяцца ў вольным вар'іраванні.
    • высокі роўны [˥] (a1, ā)
    • высокі падаючы [˥˧] (a1, à)
  2. усходны з сярэдняга да высокага [˧˥] (a2, á).
  3. сярэдні роўны [˧] (a3, a)
  4. нізкі падаючы [˨˩] (a4, àh)
  5. нізкі ўсходны [˨˧] (a5, áh)
  6. нізкі роўны [˨] (a6, ah)

Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10:

Назва тона Вымаўленне Нумар Каментарый
上陰平
першы іньны роўны
высокі роўны [˥] 1 У сучаснай ганконгскай кітайскай гэтыя два тоны не адрозніваюцца. Назва другога варыянта не адпавядае вымаўленню.
下陰平
другі іньны роўны
высокі падаючы [˥˧] 1
陰上
іньны усходны
усходны да высокага [˧˥] 2
陰去
іньны падаючы
сярэдні роўны [˧] 3 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
上陰入
першы іньны уваходны
высокі роўны [˥] 1 Толькі ў складах на -p, -t, -k.
下陰入
другі іньны уваходны
сярэдні роўны [˧] 3 Толькі ў складах на -p, -t, -k.
陽平
янны ровны
нізкі падаючы [˨˩] 4
陽上
янны усходны
нізкі ўсходны [˨˧] 5
陽去
янны падаючы
нізкі роўны [˨] 6 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню.
陽入
янны уваходны
нізкі роўны [˨] 6 Толькі ў складах на -p, -t, -k.

Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k.

Змена тонаў[правіць | правіць зыходнік]

У кантонскай адсутнічае змена тона ў адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай).

Але ў кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях:

  • У многіх складаных словах тон апошняга склада мяняецца на 2 (за выключэннем складоў з 1 ці 2 тонам): 廣東 Gwóngdūng + 話 wàh = 廣東話 Gwóngdūngwá
  • У тэрмінах радства, утвораных паўтарэннем склада, першы тон мяняецца на чацвёрты: 媽 má + 媽 má = 媽媽 màhmá
  • У канструкцыі з паўторам прыметніка апошні тон мяняецца на другі: 肥 fèih, але 肥肥哋 fèih-féi-déi.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
мовай юэ