Кантынентальная хакейная ліга
Кантынентальная хакейная ліга, КХЛ - міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расійскай суперлігі (у адрозненні ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клубы не пакідаюць лігу ў залежнасці ад вынікаў чэмпіяната). На сённяшні дзень ў лізе ўдзельнічаюць 24 клубы з Расіі (20 клубаў), Беларусі, Латвіі, Казахстана і Славакіі (па аднаму). Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова з'яўляецца адкратым чэмпіянатам Расіі. Амаль усе клубы КХЛ маюць свае фарм-клубы ў Маладзёжная хакейнай лізе.
Змест |
[правіць] Фармат
Чэмпіянат складаецца з дзвух частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёна.
Пачынаецца сезон матчам за Кубак Адкрыцця паміж фіналістамі мінулага розыграша Кубка Гагарына.
Падчас рэгулярнага сезона клубы праводзяць агулам 20 матчаў з усімі камандамі са свайго дывізіёна і па 2 матчы з кожнім астатнім супернікам. У табліцах канферэнцый і агульнай табліцы чэмпіяната пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасці набраных імі ачкоў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы размяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Лепшая каманда рэгулярнага сезону атрымоўвае Кубак Кантынента.
Па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымоўвае Кубак Гагарына і з'яўляецца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расіі. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі. Серыі гуляюцца да 4 перамог.
Кожны год таксама гуляецца мачт зорак.
[правіць] Клубы
[правіць] Вынікі сезонаў
| Год | Уладальнік Кубка Гагарына | Фіналіст | Пераможцы рэгулярнага сезону |
|---|---|---|---|
| 2008/2009 | |||
| 2009/2010 | |||
| 2010/2011 |
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кантынентальная хакейная ліга- Континентальная хоккейная лига (руск.) (англ.)
