Кантынентальныя штаты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Usa edcp relief location map.png

Кантынентальныя штаты (англ.: Continental United States, U.S. Mainland), таксама Сумежныя штаты (англ.: Contiguous United States, CONUS), часам Ніжнія 48 (англ.: Lower 48) — тэрыторыя ЗША, якая ўключае ў сябе 48 штатаў і Федэральную акругу Калумбія.

Тэрыторыя кантынентальных штатаў знаходзіцца на Амерыканскім кантыненце, на захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на ўсходзе — Атлантычным, з поўначы — мяжуе з Канадай, уключаючы раён Вялікіх азёр. На поўдні ў заходняй частцы праходзіць сухапутная мяжа з Мексікай, ва ўсходняй знаходзіцца ўзбярэжжа Мексіканскага заліва.

Вонкава кантынентальныя штаты нагадваюць выцягнуты з захаду на ўсход прамавугольнік.

Да 1959 года ўсе штаты краіны знаходзіліся на кантыненце. У кантынентальныя штаты не ўваходзяць Аляска (хоць і размяшчаецца на мацерыку) і Гаваі, а таксама Астраўныя тэрыторыі ЗША. Да гэтых тэрыторый часта ўжываецца тэрмін Outside (вонкавая тэрыторыя).

Кантынентальныя штаты займаюць тэрыторыю 7,664 млн км², што складае 83,65 % агульнай плошчы краіны. Пры гэтым насельніцтва штатаў складае 306,675 млн жыхароў (99,33 %).[1]

Зноскі

  1. Resident Population Data - 2010 Census. Бюро перапісу ЗША. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 30 студзеня 2011.