Канцавы мозг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

I. Шыйныя нервы.
II. Грудныя нервы.
III. Паяснічныя нервы.
IV. Крыжавыя нервы.
V. Хвастцовыя нервы.


1. Канцавы мозг.
2. Прамежкавы мозг.
3. Сярэдні мозг.
4. Мост.
5. Мазжачок.
6. Прадаўгаваты мозг.
7. Спінны мозг.
8. Шыйнае патаўшчэнне.
9. Папярочнае патаўшчэнне.
10. «Конскі хвост»]] Канцавы мозг, канечны мозг — самы буйны аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека.

Прадстаўлены парнымі ўтварэннямі (вялікія паўшар'і), аб'яднанымі мазолістым целам, якое ўяўляе сабой цяж нервовых валокнаў.

Вялікія паўшар'і[правіць | правіць зыходнік]

Cerebrum animation small.gif

Вялікія паўшар'і з'ўляюцца вышйшым аддзелам галаўнога мозга.

У дарослага чалавека вялікія паўшар'і складаюць да 80% масы галаўнога мозга. Зверху яны пакрыты шэрым рэчывам — карой вялікіх паўшар'яў. У кары налічваецца 12—18 млрд. нервовых клетак. Плошча паверхні кары вялікіх паўшар'яў у дарослага чалавека дасягае 2200—2600 см². Чым больш нервовых клетак («шэрага рэчыва») маецца ў мозгу, тым больш складанымі могуць быць сувязі паміж імі і тым больш высокім інтэлектам можа валодаць чалавек. Але адных толькі памераў недастаткова, больш важная арганізацыя мозга. Пры гэтым сярэдняя маса мозга чалавека 1400—1500 г.

Практычна ўсе навыкі, якія набываюцца чалавекам на працягу жыцця, так або інакш звязаны з функцыямі кары вялікіх паўшар'яў. Кара з'яўляецца матэрыяльнай асновай псіхікі. Яна забяспечвае маўленчую, мысліцельную дзейнасць і памяць.

Шматлікія барозны (паглыбленні) дзеляць паўшар'і на выпуклыя звіліны (складкі) і долі. Складкаватая будова істотна павялічвае плошчу паверхні і аб'ём кары. Тры галоўныя баразны — цэнтральная, бакавая і цемянна-патылічная — раздзяляюць кожнае паўшар'е галаўнога мозга на долі: лобную, цемянную, патылічную і скроневую. Долі, у сваю чаргу, расчляняюцца барознамі на шэраг звілін.

Розныя ўчасткі кары вялікіх паўшар'яў выконваюць разнастайныя функцыі, таму іх падзяляюць на зоны. Адрозніваюць сенсорныя (адчувальныя), асацыятыўныя і рухальныя (маторныя) зоны. Сенсорныя зоны з'яўляюцца вышэйшымі цэнтрамі разнастайных відаў адчувальнасці, Пры іх пашкоджанні адбываецца парушэнне сенсорных функцый (слепата, глухата і інш.). У патылічнай вобласці кары знаходзіцца зрокавая, у скроневай — нюхальная, смакавая і слыхавая сенсорныя зоны. Зоны скурнага і мышачнага пачуццяў размяшчаюцца за цэнтральнай баразной, а рухальная зона — перад ёй. Самыя вялікія памеры маюць сенсорныя зоны кісцей рук і твару. Найменшыя памеры ў сенсорных зон тулава, сцягна і голені.

Пры паступленні імпульсаў у сенсорныя зоны ўзбуджэнне ўзнікае таксама і ў асацыятыўных зонах. Тым больш у адну і тую ж асацыятыўную зону ўзбуджэнне можа прыходзіць ад розных органаў пачуццяў. Так, напрыклад, у зрокавай асацыятыўнай зоне ўзбуджэнне ўзнікае не толькі ў адказ на зрокавыя, але і на слыхавыя раздражняльнікі. Пры парушэнні функцый асацыятыўных зон чалавек страчвае здольнасць правільна ацэньваць з'явы і падзеі. Асабліва важную ролю ў складаных формах паводзін адыгрываюць лобныя асацыятыўныя зоны кары. Яны забяспечваюць апрацоўку сенсорнай інфармацыі і фарміруюць мэту і праграму дзеянняў. Праграма складаецца з каманд, якія накіроўваюцца да выканаўчых органаў. Ад іх інфармацыя вяртаецца ў лобныя асацыятыўныя зоны, дзе вызначаецца, дасягнута мэта або не. У апошнім выпадку каманда карэкціруецца. 3 развіццём гэтых долей кары ў значнай меры звязаны высокі ўзровень псіхічных здольнасцей чалавека ў параўнанні з жывёламі.

Рухальнымі зонамі называюцца аддзелы кары вялікіх паўшар'яў, якія ажыццяўляюць кіраванне міжвольнымі рухамі. Рухальная функцыя розных частак цела прадстаўлена ў пярэдняй цэнтральнай звіліне. Найбольшую прастору ў ёй займаюць рухальныя зоны кісцей, пальцаў рук і мышцаў твару, а найменшую — мышцаў тулава.

Функцыі паўшар'яў у чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Правае і левае паўшар'і ў чалавека выконваюць розныя функцыі. У левым паўшар'і знаходзяцца цэнтры вуснага і пісьмовага маўлення. Тут жа ажыццяўляюцца працэсы аналізу і сінтэзу інфармацыі, робяцца абагульненні і прымаюцца рашэнні. Забяспечанае левым паўшар'ем слоўна-лагічнае мысленне дазваляе спазнаць сутнасць аб'екта, выйсці за межы індывідуальнага свету. На яго аснове фарміруюцца чалавечыя веды. Яно перадаецца з пакалення ў пакаленне праз запіс слоўных або знакавых сігналаў. Правае паўшар'е ажыццяўляе вобразнае мысленне. Аперыруючы вобразамі аб'ектаў знешняга свету, яно можа ствараць з іх небывалыя, фантастычныя камбінацыі. А гэта — аснова творчасці, прыняцця незвычайных рашэнняў. Выключна вялікае значэнне мае правае паўшар'е для музычнай і мастацкай творчасці. Вядома, што найбольш вядомыя мастакі, паэты, музыканты — гэта людзі з перавагай правапаўшарнага мыслення.

Нягледзячы на функцыянальную асіметрыю, мозг працуе як адзінае цэлае. Абагульняючы інфармацыю, ён забяспечвае адэкватныя паводзіны, мысленне, свядомасць, памяць, працоўную і творчую дзейнасць чалавека.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.