Канцона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канцо́на (італ.: canzone — песня) — сярэдневяковы інтымна-лірычны страфічны (звычайна на 3—7 строфаў) верш са складаным чаргаваннем доўгіх i кароткіх радкоў. У Дантэ, Петраркі, Бакача i інш. канцона сустракаецца выключна ў інтымнай лірыцы. У выніку сам тэрмін падчас ужываецца для назвы прысвечаных жанчыне вершаў, незалежна ад самой іх формы. Такія канцоны ў беларускай паэзіі ёсць ва У. Клішэвіча, М. Кавыля, Э. Акуліна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]