Канцэрт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Канцэрт (лац.: concertоспаборнічаю) — публічнае выкананне музычных твораў, балетных, эстрадных і іншых нумароў па загадзя складзенай праграме.

Канцэрт у розныя гістарычныя эпохі[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрт класічнай музыкі ў цэнтры Rod Laver Arena у Мельбурне, Аўстралія, 2005 год.

Папярэднікамі канцэртаў можна лічыць розныя спаборніцтвы ў старажытнай Грэцыі і Рыме. У сярэднявечча (да другой паловы XVIII стагоддзя) канцэрт быў прэрагатывай арыстакратыі, меў музычна-выканальніцкі характар і быў разлічаны на невялікае кола спецыяльна запрошаных асоб.

Першыя сапраўды публічныя канцэрты XVIII стагоддзя былі выключна музычнымі. З'яўленне на прафесійных падмостках іншых відаў мастацтва можна асацыяваць з узнікненнем канцэртных праграм у драматычных тэатрах (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў): пасля сыгранай п'есы там ішоў яшчэ дывертысме́нт, у якім акцёры гэтага тэатра і іншыя запрошаныя асобы паказвалі канцэртныя нумары розных жанраў.

Англія з'яўляецца радзімай першых форм забаўляльных канцэртных праграм у памяшканнях салонаў-тэатраў, паб-тэатраў (піўных бараў са сцэнай) і мюзік-холаў (музычных залаў пры гасцініцы). Асаблівага росквіту дадзены сінтэз дасягнуў у Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Характэрнай рысай для Парыжа і іншых французскіх гарадоў стала дзейнасць кафэ-шатанаў і кафэ-канцэртаў, разлічаных на невялікую колькасць наведвальнікаў.

Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць аб трох разнавіднасцях канцэртнай дзейнасці XVIII—XIX стагоддзяў: канцэрт філарманічнага плана (жанр сур'ёзнай музыкі і літаратуры), дывертысмент (пад эгідай тэатра) і канцэрт-шантан (канцэртныя забаўляльныя праграмы ў рэстаранах, пабах, гасцініцах і інш.).

Але ў XX стагоддзі «канцэрт» набывае некалькі іншае гучанне. Так, у Вялікай савецкай энцыклапедыі канцэрт, публічнае выступленне артыстаў па пэўнай, загадзя складзенай праграме. «Канцэрт, публічнае выступленне артыстаў па пэўнай, загадзя складзенай праграме. Віды канцэрта — музычны (сімфанічны, камерны, фартэпіянны, скрыпічны і інш.), літаратурны (мастацкае чытанне), эстрадны (лёгкая вакальная і інструментальная музыка), гумарыстычныя апавяданні, пародыі, цыркавыя нумары і інш.)»[1]

Канцэрт у масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрт у масавай культуры — масавая відовішчная падзея, якая праходзіць у закрытым памяшканні ці на адкрытым паветры (плошчы, стадыёны і інш.). Як правіла, у канцэртах удзельнічаюць харэаграфічныя, эстрадныя і рок-калектывы. Сцэна на канцэртах абсталявана мікрафонамі, магутнай гукавой і светлавой апаратурай. Часам канцэрты праводзяцца на адкрытай прасторы памерам некалькі гектараў (open air), дзе будуецца спецыяльная абсталяваная гукам і святлом высокая сцэна для выступлення артыстаў. Як правіла, такія сцэны акружаюцца вялікімі відэаэкранамі, на якія трансліруецца павялічаная выява таго, што адбываецца на сцэне. На такіх канцэртах колькасць гледачоў можа дасягаць некалькі сотняў тысяч.

Зноскі

  1. С. С. Клитин Эстрада. Проблемы теории, истории и методики. — Л.: Искусство, 1987