Канюшына раллявая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канюшына раллявая
Pink fuzzy field weed 001.JPG

Канюшына раллявая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Бабовакветныя

Сямейства:

Бабовыя

Падсямейства:

Матыльковыя

Род:

Канюшына

Від:

Канюшына раллявая

Навуковая назва

Trifolium arvense L.

ITIS   26221
NCBI   361560

Канюшы́на раллявая[1] (лац.: Trifolium arvense) — расліна з роду Канюшына, сямейства Бабовыя, падсямейства Матыльковыя.

Змест

Описание [правіць]

Канюшына раллявая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz. 1885

Канюшына раллявая — аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5—30 см.[1]

Сцябло — прамое, галінастае.[1]

Лісце — сінявата-зялёнае, трайчастае, з лінейна-даўгаватымі лісточкамі.[1]

Суквецці — галоўкі, акруглыя напачатку цвіцення, пазней — цыліндрычныя. Кветкі з дробным бледна-ружовым венчыкам. Венчыкі ў даўжыню роўны чашачцы ці карацей яе. Чашачка — з махнатаваласістымі зубцамі.[1]

Плод — аднанасенны боб.

Цвіце з чэрвеня па верасень.

Арэал [правіць]

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і поўдні Заходняй Сібіры, на Каўказе, як занасное на Далёкім Усходзе.[1] Расце ў сухіх борах, на раллях, высечках, узлесках, палях, абочынах дарог.

Выкарыстанне [правіць]

У народнай медыцыне Беларусі траву заварваюць як гарбату і п'юць пры паносах, падвышанай кіслотнасці страўніка, захворванні мачавой бурбалкі, нырак, пры галаўным болі, кашлі, нервовых засмучэннях, мігрэні; дзяцей купаюць пры сутаргах.[1]

Галерэя [правіць]

Trifolium arvense.jpg

Агульны выгляд

Trifolium arvense01.jpg

суквецце

Trifolium arvense flor detalle.jpg

Кветка

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Літаратура [правіць]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 820. Trifolium arvense L. — Клевер пашенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 463. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі [правіць]