Каніфоль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
КАНІФОЛЬ (лац.: Colophonia resina — калафанійская смала) гарпіус — цвёрдая фракцыя, якая астаецца ад смол хвойных дрэваў пасля адгонкі лятучых рэчываў.
Шклопадобнае крохкае рэчыва ад светла-жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Хімічна — сплаў смаляных кіслот. Раствараецца ў ацэтоне, спірце, шкіпінары, бензіне. З асновамі ўтварае солі.
Ужываецца для праклейкі паперы, у электра-тэхнічнай прамысловасці, у вытворчасці лакаў, лінолеуму, сургучу, замазак.
