Капанір

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Caponier.PNG
Капанір абароны горжавага вала Бабруйскай крэпасці

Капані́р (ад фр.: caponnière «ніша»): фартыфікацыйнае збудаванне, прызначанае весці флангавы агонь у двух процілеглых кірунках; паўкапанір — тое самае, але ў адным кірунку.[1]

Капанірная гармата Л-17

Да 19 ст. капаніры будаваліся ў складзе крэпасцяў для абстрэлу крэпасных равоў. У час Першай сусветнай вайны ўжываліся ў сістэмах палявых пазіцый і умацаваных раёнаў, і размяшчаліся, звычайна, на адваротных скатах вышыняў або за мясцовымі прадметамі.

Таксама: Месца стаянкі лятальнага апарата на аэрадроме, акружанае валам (абвалава́нае) для абароны ад ударнай хвалі і асколкаў пры выбухах. Будаваліся ў час Другой сусветнай вайны з грунту, каменю, мяхоў з пяском, бетону, жалезабетону, цэглы.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.316.