Капенгагенскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Капенгагенскі ўніверсітэт Kobenhavns Universitet |
|
| University of Copenhagen logo.png | |
| Арыгінальная назва | Kobenhavns Universitet |
|---|---|
| Міжнародная назва | The University of Copenhagen |
| Заснаваны | 1479 |
| Рэктар | Рудольф Штайнберг |
| Студэнты | 36,891 (2010) |
| Размяшчэнне | Капенгаген, Данія |
| Сайт | [1] |
Капенгагенскі ўніверсітэт — адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Знаходзіцца ў Капенгагене. Дзяржаўны.
Круглая вежа — адзін з універсітэцкіх будынкаў, пабудаваных для патрэб універсітэта ў прыходзе Траецкай царквы па ўказанні караля Крысціяна IV у сярэдзіне XVII стагоддзя
Заснаваны ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі факультэт. У 1736 створаны юрыдычны (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філасофскі і медыцынскі факультэты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны.
У канцы ХХ ст. дзейнічалі факультэты: тэалагічны, юрыдычны, сацыяльных навук, гуманітарны, медыцынскай біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некаторыя курсы выкяадаюцца на англійскай.
Мае музеі: батанічны, заалагічны, мінералагічны, гісторыі медыцыны. Бібліятэка з 1482 (каля 1 млн. тамоў).
[правіць] Выбітныя выпускнікі
- Ота Есперсен, дацкі лінгвіст
- Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт
[правіць] Гл. таксама
| Філалагічны і філасофскі факультэты | Музей геалогіі | Інстытут Нільса Бора |
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капенгагенскі ўніверсітэт- Афіцыйны сайт