Капліца-пахавальня Завішаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Капліца-пахавальня Завішаў
53°27′30″ пн. ш. 27°11′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Узда
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000659шыфр 612Г000659
Map

Капліца-пахавальня Завішаў — капліца ў г. Узда, размешчаная на каталіцкіх могілках. Пабудаваная ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю, як пахавальня Завішаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Збудаванне нагадвае егіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца склепу. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканне-малельня. Само сутарэнне перакрытае стральчатым скляпеннем, а па баках у тры рады чаргуюцца нішы для пахаванняў. У тарцы склепа — трохгранны подыум і ніша для алтара. Сцены склепу атынкаваныя і расшыты пад руст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]