Капсід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Капсід — знешняя абалонка віруса, якая складаецца з бялкоў. Капсід выконвае некалькі функцый.

  • Абарона генетычнага матэрыялу (ДНК або РНК) віруса ад механічных і хімічных пашкоджанняў.
  • Вызначэнне патэнцыялу да заражэння клеткі.
  • На пачатковых стадыях заражэння клеткі: прымацаванне да клеткавай мембраны, разрыў мембраны і ўкараненне ў клетцы генетычнага матэрыялу віруса.

У заражанай клетцы вірус рана ці позна пачынае размнажацца, выкарыстоўваючы інфраструктуру клеткі. Бялкі, якія складаюць капсід, сінтэзуюцца на аснове генетычнага матэрыялу віруса. Некаторыя тыпы вірусаў, пакідаючы заражаную клетку, адхопліваюць частку клеткавай мембраны і «захутваюцца» ў ёй, ствараючы тым самым дадатковы ўзровень абароны.

Капсіды большасці вірусаў маюць спіральную або ікасаэдрычную сіметрыю.