Капуцыны, манаскі ордэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў (лац. Ordo Fratrum Minorum Capuccinorum; скарочана - капуцыны) — каталіцкі манаскі ордэн, адгалінаванне францішканаў.

Супольнасць капуцынаў паўстала як рэформа (вяртанне да першапачатковых ідэалаў) Ордэна Меншых Братоў. Таму сваім заснавальнікам капуцыны лічаць св. Францішка Асізскага. Заснавальнікам жа самой рэформы з'яўляецца бр. Мацвей з Башыё (Ордэн Меншых Братоў), які ў 1525 г. распачаў рух адновы, а ў 1528 г. новая супольнасць атрымала зацвярджэнне ад Апостальскага Пасаду.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]